Пранаб Кумар Мукерджы
Пранаб Кумар Мук(х)ерджы (бенг.: প্রণব মুখোপাধ্যায়, англ.: Pranab Mukherjee; 11 снежня 1935, в. Міраці, Бірбхум, Бенгалія, Брытанская Індыя[1]) — індыйскі дзяржаўны дзеяч, 13-ы прэзідэнт Індыі (25 ліпеня 2012-25 ліпеня 2017). Раней паслядоўна займаў пасады міністра абароны (2004—2006), замежных спраў (2006—2009) і фінансаў (1982—1984 і 2009—2012).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пранаб Мукерджы нарадзіўся 11 снежня 1935 года ў сям'і вядомага барца за свабоду Індыі, члена Індыйскага нацыянальнага кангрэса і Заканадаўчага савета Заходняй Бенгаліі (1952—1964) Камады Кінкара Мукерджы, які правёў больш за 10 гадоў у брытанскіх турмах.
Пасля заканчэння Калькуцкага ўніверсітэта, Пранаб Мукерджы атрымаў ступень магістра (у вобласці гісторыі, паліталогіі і права) і пачаў працоўную дзейнасць у якасці выкладчыка каледжа. Праз некаторы час ён пакінуў каледж, і стаў працаваць журналістам.
У 1969 годзе Мукерджы быў упершыню абраны ў верхнюю палату парламента Індыі, такім чынам пачаўшы сваю парламенцкую кар'еру.
Актыўную палітычную дзейнасць Пранаб Мукерджы пачаў у 1973 годзе, атрымаўшы прызначэнне на пасаду намесніка міністра. У наступныя гады, ён займаў розныя пасады ва ўрадзе Індыі, у тым ліку ўзначальваючы некаторыя ведамствы. Так у перыяд з 1982 па 1984 год ён займаў пасаду міністра фінансаў Індыі ва ўрадах Індзіры і Раджыва Гандзі.
Таксама на працягу васьмі гадоў, з 2004 па 2012 год, Пранаб Мукерджы з'яўляўся лідарам ніжняй палаты парламента Індыі — Лок Сабха.
У 2004 годзе, пасля прызначэння Манмохана Сінгха на пасаду главы ўрада Індыі, Мукерджы ўзначаліў міністэрства абароны.
У 2006 годзе перайшоў на працу ў Міністэрства замежных спраў, узначальваючы гэта ведамства аж да 23 мая 2009 года.
24 студзеня 2009 годзе Пранаб Мукерджы быў прызначаны міністрам фінансаў Індыі[2].
У ліпені 2012 года Мукерджы пакінуў пасаду міністра фінансаў для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. 19 ліпеня 2012 года адбыліся выбары, на якіх за прэзідэнцкую пасаду змагаліся два кандыдата: Пранаб Мукерджы, высунуты кіруючай кааліцыяй, і былы спікер ніжняй палаты парламента Пурно Агіток Сангма, адзіны кандыдат апазіцыі. Верагоднасць перамогі Мукерджы, ацэньваліся назіральнікамі як вельмі высокая[3][4]. У выніку, па выніках выбараў ён стаў абсалютным пераможцам, набраўшы каля 70 % галасоў выбаршчыкаў[5][6].
25 ліпеня 2012 года Пранаб Мукерджы заняў пасаду прэзідэнта Індыі, змяніўшы на гэтай пасадзе Працібху Паціл[7].
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
Пранаб Мукерджы з 13 ліпеня 1957 года жанаты на Суўрэ Мукерджы. У сям'і трое дзяцей: сыны Абхіджыт і Індраджыт і дачка Шарміста[8].
Захапленні[правіць | правіць зыходнік]
Мукерджы захапляецца чытаннем, садаводствам, музыкай.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 цяпер вёска Міраці, акруга Бірбхум, штата Заходняя Бенгалія, Індыя
- ↑ Ветэрана кіруючай партыі Індыі прызначылі міністрам фінансаў — Руская служба BBC
- ↑ Ці стане 76-гадовы Пранаб Мукерджы прэзідэнтам Індыі? — Выбары.org
- ↑ Пранабу Мукерджы праракаюць перамогу на выбарах у Індыі — NovostiUA
- ↑ Прэзідэнтам Індыі абраны кандыдат ад кіруючага альянсу Пранаб Мукерджы — РІА-Навіны
- ↑ Pranab Mukherjee — The Times of India (англ.)
- ↑ Экс-міністр фінансаў Пранаб Мукерджы абраны прэзідэнтам Індыі — Расійская газета
- ↑ Who is Pranab Mukherjee?. NDTV.com. Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2013.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
|
|