Бітва пры Шальцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бітва пры Шальцы
Асноўны канфлікт: Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1611 гадоў
Павел Татарнікаў. Бітва пры Салісе.jpg
Павел Татарнікаў. Бітва пры Салісе
Дата 23 — 24 сакавіка 1609 года
Месца Шалец (цяпер Салацгрыва, Латвія)
Вынік перамога вялікалітоўскага войска
Праціўнікі
Herb Rzeczypospolitej Obojga Narodow.svg Рэч Паспалітая Coat of arms of Sweden.svg Швецыя
Камандуючыя
Ян Караль Хадкевіч
Сілы бакоў
да 7 узброеных суднаў
4 брандары
да 8 ваенных караблёў
да 11 дапаможных суднаў
Страты
няма страт 2 судны згарэлі
 
Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1611 гадоў
ВендэнКокенгаўзВольмарФелінБелы Камень (1)ВезенбергБелы Камень (2)КірхгольмДынамюндПарнаваШалецГаўя

Бітва пры Шальцы — марская бітва ў часе вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1611 гадоў, якая адбылася ў ноч з 23 на 24 сакавіка 1609 года каля порта Шалец (цяпер Салацгрыва, Латвія).

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля ўзяцця Парнавы войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з вялікага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча выйшлі на Рыгу, пад якой з 8-тысячным дэсантам высадзіўся Іаахім Фрыдрых фон Мансфельд. Падчас дарогі да гетмана дайшла інфармацыя аб тым, што ў Шальцы знаходзіцца шведская эскадра, якая блакавала Рыгу з мора, і вораг не чакаў удару. Было прынята рашэнне скарыстацца гэтай магчымасцю[1].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Адзіным шанцам Хадкевіча было заспець знянацку саслабленых шведаў, якія, пануючы на Балтыйскім моры, не неслі вартавую службу належным чынам; у адкрытым марскім баі ў яго не было ніякіх шанцаў. Да здабытых у Парнаве караблёў вялікі гетман літоўскі набыў некалькі англійскіх і галандскіх барак, нагрузіў іх порахам, а на пяць караблёў пасадзіў пяхоту. Інфлянцы, якія раней прымусова служылі ў шведскім флоце і перайшлі на бок Вялікага Княства Літоўскага[2][1].

Уначы з 23 на 24 сакавіка 1609 года ўдала скіравалі 4 брандары, ад якіх загарэліся і пайшлі на дно 2 шведскія караблі, якія стаялі на якары ў порце Шальца. Астатняя эскадра, абстраляная з гармат і мушкетаў, ратавалася ў адкрытым моры. Больш марудная флатылія Хадкевіча не стала яе пераследаваць[1].

Вынікі і наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Порт разам з усімі запасамі правізіі і зброі дастаўся Вялікаму Княству Літоўскаму. У Шальцы было пакінута 200 вершнікаў з правізіяй[1]. Перамога каля Шальца і пазбаўленне шведскай эскадры базы аказалі моцны ўплыў на далейшы ход баявых дзеянняў, вымусіўшы шведаў спыніць наступ на Рыгу.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 В. У. Якубаў. Інфлянцкая кампанія войска Вялікага Княства Літоўскага 1608—1609 гадоў
  2. Podhorodecki, L. Slawni hetmani Rzeczy Pospolitej / L. Podhorodecki. — Warszawa: Moda, 1994. — 560 s., с. 281

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Jerzy Pertek, «Polacy na morzach i oceanach. Tom I», Poznań 1981, ISBN 83-210-0141-6.
  • Leszek Podhorodecki, «Rapier i koncerz», Warszawa 1985, ISBN 83-05-11452-X, str, 110—111.
  • Edmund Kosiarz, «Wojny na Bałtyku X—XIX w.», Wydawnictwo Morskie, Gdańsk 1978.
  • Adam Naruszewicz, «Historya J.K. Chodkiewicza, Wojewody Wileńskiego, Hetmana Wielkiego W. Ks. Lit.», Breitkopf & Härtel, Lipsk 1837.