Перайсці да зместу

Пярну

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Парнава)
Горад
Пярну
эст.: Pärnu
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Каардынаты
Заснаваны
1251
Першая згадка
1241
Плошча
32,22 км²
Насельніцтва
44 083 чалавек (2009)
Шчыльнасць
1366,4 чал./км²
Нацыянальны склад
Часавы пояс
Аўтамабільны код
F
Афіцыйны сайт
Пярну на карце Эстоніі
Пярну (Эстонія)
Пярну

Пя́рну (эст.: Pärnu) — партовы горад на паўднёвым захадзе Эстоніі, цэнтра павета Пярну. Насельніцтва — 44 024 жыхароў (2009). Пярну — галоўны порт Эстоніі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Знаходзіцца на аднайменнай рацэ і Саўзе, на шляху з Рыгі ў Талін.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1241 годзе рыцарамі Тэўтонскага ордэна. У 1562 годзе захоплены шведамі, у 1565 годзе на кароткі час быў заняты лівонскімі рыцарамі, у 1575 — захоплены маскоўцамі. Вызвалены мясцовай шляхтай і вялікалітоўскімі войскамі. З 1582 года частка Інфлянтаў як кандамініўма Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай. З 1598 годзе парнаўскі ваявода і кашталян ўваходзілі ў сенат Рэчы Паспалітай.

У 1600 годзе захоплены шведамі. У 1609 годзе вызвалены вялікалітоўскімі войскамі пад камандаваннем Я. К. Хадкевіча. З 1598 года староства трымаў Леў Сапега, які перапрадаў яго Янушу Кішцы ў 1610 годзе. Падчас войнаў Пярну неаднойчы пераходзіў з рук у рукі пакуль у 1617 годзе амаль на сто гадоў не стаў шведскім.

У 1699—1710 гадах у Пярну часова знаходзіўся Тартускі ўніверсітэт. Аднак падчас Вялікай Паўночнай вайны, у 1710 годзе горад быў захоплены маскоўцамі і заставаўся ў складзе Расіі да абвяшчэння незалежнасці Эстоніяй у 1918 годзе.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат Пярну характарызуецца мяккай зімой і дажджлівым, халаднаватым летам. Адносная вільготнасць паветра — 81 % (ад 71 % у маі да 88 % у лістападзе—снежні).[1]

Клімат Пярну (1971—2000 гг.)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 7,7 8,3 13,8 26,2 30,5 32,6 31,6 31,0 28,0 22,4 12,0 7,9 32,6
Сярэдні максімум, °C −1,5 −1,7 2,0 8,4 15,9 19,9 21,7 20,5 15,1 9,4 3,5 0,0 9,4
Сярэдняя тэмпература, °C −3,9 −4,7 −1,2 4,1 11,1 15,4 17,5 16,5 11,5 6,6 1,5 −2,1 6,0
Сярэдні мінімум, °C −6,4 −7,3 −4 0,9 6,6 11,2 13,6 12,9 8,3 4,1 −0,6 −4,5 2,9
Абсалютны мінімум, °C −32,7 −30,6 −23,9 −10,7 −3,5 1,6 5,7 4,2 −3,1 −10,3 −18 −34,5 −34,5
Норма ападкаў, мм 53,3 38,6 40,8 39,5 37,2 62,4 78,1 72,3 69 77,5 74,9 67,7 711,3
Крыніца: «EMHI»

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Год Колькасць
1974 49 000 [2]
1997 52 000 [3]
2011 39 728 [4]
Год Колькасць
2012 40 401 [5]
2014 40 005 [6]
2015 39 784 [7]
Год Колькасць
2016 39 828 [8]
2017 39 620 [9]
2018 39 375 [10]
Год Колькасць
2019 39 438 [11]
2020 39 605 [12]
2023 41 226 [13]

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Эстонскі Інстытут метэаралогіі і гідралогіі: Ападкі і вільготнасць паветра
  2. Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 21. — С. 282.
  3. Большой словарь географических названий / под ред. В. М. КотляковЕкатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 528. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
  4. 2011 Population and Housing Census Праверана 14 ліпеня 2014.
  5. http://www.stat.ee/ppe-46953
  6. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 30 жніўня 2014.
  7. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 27 мая 2015.
  8. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 29 мая 2016.
  9. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 30 мая 2017.
  10. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 17 мая 2018.
  11. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 9 чэрвеня 2019.
  12. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 10 лістапада 2020.
  13. Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 21 мая 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]