Перайсці да зместу

Брыжыт Бардо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Б. Бардо)
Брыжыт Бардо
Brigitte Bardot
Імя пры нараджэнні Брыжыт Анн-Мары Бардо
Дата нараджэння 28 верасня 1934(1934-09-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 2025(2025-12-28)[5][6][…] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Louis Bardot[d][10]
Маці Anne-Marie Mucel[d][10]
Муж Ражэ Вадзім[11], Жак Шар'е[d][11], Гунтэр Сакс[d][11] і Bernard d'Ormale[d][11]
Дзеці Nicolas-Jacques Charrier[d]
Адукацыя
Прафесія спявачка, аўтабіёграф, кінаактрыса, animal rights advocate, студыйны музыкант, танцоўшчыца, фотамадэль, пісьменніца, грамадская дзяячка, актрыса, мадэль, animal protectionist
Узнагароды
IMDb ID 0000003
brigitte-bardot.fr (фр.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брыжы́т Анэ́-Мары́ Бардо́ (фр.: Brigitte Anne-Marie Bardot, 28 верасня 1934(1934-09-28)[1][2][…], XV акруга Парыжа, Парыж[3][4]28 снежня 2025(2025-12-28)[5][6][…], Сен-Трапэ[7][4]) — французская актрыса, спявачка, фотамадэль, абаронца жывёл. Сусветную вядомасць атрымала пасля здымак у фільме «І бог стварыў жанчыну» (1956). Агулам знялася ў 48 фільмах, удзельнічала ў шматлікіх музычных праграмах і запісала каля 80 песень; намінавалася на брытанскую прэмію BAFTA за ролю ў карціне «Віва, Марыя!» (1965).

У 1970 годзе Бардо была абрана першай мадэллю для бюста Марыяны, афіцыйнага сімвала Францыі. Завяршыўшы кінакар’еру ў 1973 годзе, прысвяціла сваё жыццё барацьбе за правы жывёл.

Сястра — Міжану Бардо. У кіно з 1952 года. Вядомасць набыла пасля фільма «І бог стварыў жанчыну» (1956). Здымалася ў фільмах «Парыжанка», «У выпадку няшчасця», «Жанчына і паяц», «Бабета ідзе на вайну», «Ісціна», «Пагарда», «Віва, Марыя!» і інш. Яе жыццёвы шлях і міф пра яе прааналізаваны ў фільме «Прыватнае жыццё». З 1973 года не здымалася. Вядомая як абаронца жывёльнага свету.

  1. а б Brigitte Bardot // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Brigitte Bardot // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Wayolle É., Martin Y. Avenue Brigitte-Bardot, « ville de cœur »… Comment les chemins entre Hénin-Beaumont et « BB » se sont rejoints // La Voix du NordLille: 2025. — ISSN 0999-2189; 2491-3189
  4. а б в г Fichier des personnes décédées mirror Праверана 10 лютага 2026.
  5. а б Brigitte Bardot, icône mondiale du cinéma et grande amoureuse des animaux, est morte — 2025. Праверана 28 снежня 2025.
  6. а б French cinema legend Brigitte Bardot dies at 91 — 2025. Праверана 28 снежня 2025.
  7. а б Mort de Brigitte Bardot : bye-bye BB / D. Alfon — 1973. — 139959 экз. — ISSN 0335-1793; 1766-0556; 2262-4767 Праверана 29 снежня 2025.
  8. Bellery S., Cazaux S. Brigitte Bardot sera finalement inhumée au cimetière marin de Saint-Tropez // (untranslated) — 2025.
  9. Рэйтэрс — 1851. Праверана 29 снежня 2025.
  10. а б Lundy D. R. The Peerage
  11. а б в г (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.