Баляслаў Прус
Баляслаў Прус | |
---|---|
польск.: Aleksander Głowacki | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Аляксандр Главацкі |
Псеўданімы | Bolesław Prus |
Дата нараджэння | 20 жніўня 1847[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 мая 1912[1][2][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, філосаф, пісьменнік, літаратурны крытык, празаік, навэліст, раманіст |
Гады творчасці | з 1872 |
Мова твораў | польская |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Баляслаў Прус, сапр.: Аляксандр Главацкі (польск.: Bolesław Prus; 20 жніўня 1847, Грубяшоўскі павет — 19 мая 1912, Варшава) — польскі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і збяднелага шляхціча Антоні Главацкага і Апалоніі (у дзявоцтве Трэмбіньскай). Свой пазнейшы псеўданім Аляксандр Главацкі ўзяў у адпаведнасці з назвай радавога герба Прус І. Калі хлопчыку было 3 гады, памерла яго маці, а ва ўзросце 9 гадоў ён страціў бацьку і перайшоў пад апеку бабулі — Марцыяны Трэмбіньскай, што жыла ў Пулавах. Калі памерла і яна, будучы пісьменнік пераехаў да цёткі Даміцэлі Альжэўскай у Люблін. У 1861 годзе трапіў пад апеку старэйшага на 13 гадоў брата Лявона Главацкага, што працаваў настаўнікам гісторыі.
Вучыўся ў Люблінскім ліцэі, адкуль у 1863 г. пайшоў у паўстанне 1863—1864 гадоў. 1 верасня ён быў паранены і трапіў у рускі палон, але дзякуючы маладому ўзросту, а таксама спрыянню цёткі, пасля выхаду са шпіталя атрымаў дазвол вярнуцца ў Люблін і пасяліцца з сям’ёй. 20 студзеня 1864 года арыштаваны за ўдзел у паўстанні і да красавіка знаходзіўся ў турме. Вайсковы суд пастанавіў пазбавіць яго шляхецкага звання і аддаць пад апеку дзядзькі Клеменса Альжэўскага. Пасля выхаду з турмы Аляксандр працягнуў навучанне ў Люблінскім ліцэі, які скончыў 30 чэрвеня 1866 года. У тым жа годзе паступіў у Галоўную школу ў Варшаве на матэматычна-фізічны факультэт. Зарабляў на жыццё самастойна, працаваў гувернёрам, даваў урокі, аднак асаблівых прыбыткаў гэта не прыносіла. У 1869 годзе Аляксандр быў вымушаны сысці з трэцяга курса праз матэрыяльныя цяжкасці. Пасля спрабаваў вучыцца ў Пулавах у Інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі, але хутка зноў вярнуўся ў Варшаву, дзе быў вымушаны змяніць шэраг розных прац.
З 1872 году пачалася яго журналісцкая дзейнасць у шэрагу выданняў: «Niwa», «Kurier Warszawski», «Ateneum», «Nowiny» і інш., для якіх ён пісаў артыкулы і фельетоны. У 1874—1875 гадах выйшлі яго раннія мастацкія творы.
14 студзеня 1875 года Баляслаў Прус ажаніўся з Актавіяй Трэмбіньскай, далёкай сваячкай сваёй маці. З гэтага часу жонка старанна клапацілася пра яго здароўе (пісьменнік пакутаваў на агорафобію). Сваіх дзяцей у іх не было, а іх прыёмны сын Эміль у 18 гадоў забіў сябе праз нешчаслівае каханне.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1874 г. дэбютаваў апавяданнямі «Жыхар Паддашша» і «Якубаў сон», аўтар раманаў «Клопаты бабулі» (1874) і «Палац і хаціны» (1875). У пач. 1880-х напісаў свае найлепшыя кароткія апавяданні «Антэк», «Шарманка», «Грахі маленства», «Камізэлька» (выйшлі ў зборніку «Першыя апавяданні», 1881). У 1885 г. выйшла аповесць Б. Пруса «Фарпост». У 1889 годзе стварыў буйны празаічны твор, раман «Лялька», дзе ўзнаўляецца панарама жыцця Варшавы ў 1878—1879 гадах, а разам з тым і гісторыя трох пакаленняў польскіх ідэалістаў. Шырокая карціна жыцця Варшавы і правінцыі пададзеная таксама ў рамане «Эмансіпанткі» (1893). Сусветную славу пісьменніку зрабіў гістарычны раман «Фараон» (1896). У апошняе дзесяцігоддзе жыцця Б. Прус напісаў раман «Дзеці» (1909), дзе адлюстраваная рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі. Стварыў вобраз рускага студэнта-сацыяліста ў рамане «Перамены» (застаўся няскончаным).
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Самы ранні пераклад твору Баляслава Пруса на беларускую мову зрабіў Міхал Чарнецкі (апавяданне «Міхалка», 1930). Янка Брыль пераклаў шэраг апавяданняў: «На канікулах», «Антэк», «Грахі маленства», «Шарманка», «Камізэлька», «Стасевы прыгоды», «Цені», «Жывы тэлеграф», «Міхалка» (зборнік «Грахі маленства», 1981). На беларускую мову яго перакладаў Пятро Бітэль (апавяданне «На канікулах»). Раман «Лялька» з’явіўся ў перакладзе Галіны Жарко і Міколы Хаўстовіча ў 2017 годзе.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Krzyzanowski J. R. Boleslaw Prus // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Bolesław Prus // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Прус Болеслав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету (ч.1). — Мн., 1995.
- Лялька / Перакл. з польскай Галіна Жарко і Мікалай Хаўстовіч. — Мн.: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 20 жніўня
- Нарадзіліся ў 1847 годзе
- Нарадзіліся ў Грубяшоўскім павеце
- Памерлі 19 мая
- Памерлі ў 1912 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
- Пісьменнікі Польшчы
- Польскамоўныя пісьменнікі