Вадаперыца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вадаперыца

Вадаперыца балотная (Hottonia palustris) — тыпавы від роду. Агульны выгляд групы квітнеючых раслін
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hottonia Boerh. ex L. (1753)

Тыпавы від
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24047
NCBI  175036
EOL  71257
GRIN  g:5811
IPNI  32797-1

Вадапе́рыца[4] (Hottónia) — род кветкавых раслін сямейства першакветных. 2 віды.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны пераважна ў Еўропе, Малой Азіі і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі пераважна ў паўднёвых раёнах трапляецца вадаперыца балотная (Hottonia palustris).

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Расце ў стаячай вадзе ў сажалках, канавах, на балотах. Шматгадовыя травяністыя павольнаплаваючыя расліны без каранёў, з падводным косаўзыходным сцяблом даўжынёй 15—60 см. Лісце перыстарассечанае, кальчаковае, у разетцы каля асновы доўгага кветаноса, які ў час цвіцення ўздымаецца над вадой. Кветкі белыя ці ружаватыя, у зеве жоўтыя, сабраныя ў гронкападобныя суквецці. Плод — каробачка.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Entry for Hottonia L. (англ.)(недаступная спасылка). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. International Association for Plant Taxonomy (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2012. Праверана 15 лютага 2012.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 66. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]