Места (Брэст)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вакольны горад (Брэст))
Jump to navigation Jump to search

Места — цэнтральная частка, вакольны горад гістарычнага Берасця (цяпер Брэст). Мела авальную ў плане канфігурацыю і складалася з цэнтральнай часткі, умацаванай абарончай сцяной, і перыферыйнай, умацаванай валам. Асновай планіроўкі цэнтральнай часткі горада была паўавальная рынкавая плошча, якая злучалася мостам цераз Мухавец з замкам. На плошчы размяшчаліся ратуша з крамамі, друкарня, саляны склад, васкабойня, 23 двары гараджан. Планіровачны каркас горада стварала сістэма радыяльных вуліц, якія пачыналіся ад плошчы і перасякаліся паўкальцовымі вуліцамі[1]

Ва ўмацаванай частцы «места» праходзілі 3 вуліцы, з якіх дзве (Кавальская і Пескаўская, злучаліся з Віленскім і Кракаўскім трактамі) з’яўляліся магістральнымі. На вуліцах месціліся 170 мяшчанскіх сядзіб, двор праваслаўнага епіскапа з мураванай Мікалаеўскай царквой, фарны касцёл з плябаніяй, багадзельня (шпіталь), іншыя будынкі[1].

Перыферыйная частка «места» мела 20 невялікіх вуліц, на якіх знаходзіліся 401 мяшчанская сядзіба, 3 касцёлы (адзін з кляштарам, другі з багадзельняй, трэці — прыходскі варварынскі), Уваскрэсенская і Варварынская цэрквы[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]