Плябанія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Плябанія ў Янішаве.

Пляба́нія (праз польск.: plebania з сярэднелацінскага plebania ад лац.: plebs — народ) — двор святара каталіцкай, рэфарматарскай або ўніяцкай царквы ў Польшчы і Беларусі. У рымска-каталіцкай царкве ад назвы святарскага двара плябаніяй часта называюць агулам царкоўную парафію (прыход).

Вядомы з 16 ст. На Беларусі аснову двара, які звычайна размяшчаўся каля храма, складалі жылы дом і гаспадарчыя пабудовы (свіран, хлявы, стайня і інш.). Забудова часцей была драўляная (хата 3-камерная) і вырашалася ў традыцыях народнага дойлідства.

Некаторыя дамы мелі ганкі, галерэі, падчэні на галоўным фасадзе (Ішкалдзь Баранавіцкага, Касцяневічы Вілейскага раёнаў, 19 ст.). З канца 19 ст. будавалі плябаніі больш складанай планіровачнай структуры: 2-павярховыя, мураваныя (Мядзел, Глыбокае, Мінск і інш.). Выкарыстоўваліся плябаніі і як своеасаблівыя грамадскія цэнтры (друкарня ў нясвіжскай плябаніі, 18 ст.). Сучасныя плябаніі маюць шматфункцыянальныя залы для сходаў, бібліятэкі, вучэбныя і камп'ютэрныя класы, канцылярыі і інш. (плябанія ў Смаргоні, 2000, архітэктар А. Базевіч).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.