Касцёл Святога Крыжа і Святой Ганны (Брэст)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Касцёл Святога Крыжа і Святой Ганны (фара Вітаўта) — парафіяльны касцёл, які існаваў у Берасці з 1412 г. да сярэдзіны XIX ст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл фундованы Вітаўтам пад імем Святога Крыжа і Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Будынак размяшчаўся на тэрыторыі акольнага горада, мяжа тэрыторыі праходзіла з поўначы ўздоўж касцёла езуітаў, галоўны фасад касцёла выходзіў на гандлёвую плошчу, а з поўдня выходзіў на вуліцу Падзамкавую, да бернардзінскага моста.

Да касцёла належалі вялікія юрыдыкі. Адна з іх — Святога Крыжа за рынкам уздоўж вуліцы Падзамкавай. У 1766 годзе па фундацыі кс. Пятра Шпанемберга касцёл быў перабудаваны.

Выгляд цэнтра Берасця з бастыённымі ўмацаваннямі ў XVII ст. (фрагмент гравюры Э. Дальберга) Умоўныя пазначэнні: A. Castellum — Замак; B. Templum Iesuilarum — Касцёл езуітаў; C. Templum Parochiale — Фарны касцёл; D. Templ. Graco-rum — Грэка-каталіцкая царква; E. Templ. Dominicanorum — Дамініканскі касцёл; F. Coenob. Bernhardinorum — Кляштар бернардзінцаў; G. Synagogux Iudcorum — Сінагога.
Выгляд цэнтра Берасця з бастыённымі ўмацаваннямі ў XVII ст. (фрагмент гравюры Э. Дальберга)
Умоўныя пазначэнні: A. CastellumЗамак; B. Templum IesuilarumКасцёл езуітаў; C. Templum ParochialeФарны касцёл; D. Templ. Graco-rumГрэка-каталіцкая царква; E. Templ. DominicanorumДамініканскі касцёл; F. Coenob. BernhardinorumКляштар бернардзінцаў; G. Synagogux IudcorumСінагога.


З 1805 г. служба ў касцёле не вялася з прычыны небяспечнасці канструкцый пасля моцнага гарадскога пажару. Рухомыя каштоўнасці былі перанесены ў капліцу.

Касцёл разабраны ў час будаўніцтва Брэсцкай крэпасці, капліца нейкі час выкарыстоўвалася пад ваенныя мэты, пазней таксама была разабрана.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак меў форму чатырохвугольніка, бабінец фланкіраваў уваход у касцёл, а вуглавая шасцікутная вежа завяршала кампазіцыю будынка.

Плябанія касцёла ўяўляла сабой вялікі дом з жыллёвымі памяшканнямі. У трох вялікіх пакоях каміны з белай кафлі, сцены былі зацягнуты шпалерамі з па-мастацку аздобленай тканіны.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр’еры касцёла былі багата аздобленыя алтары, вялікая колькасць абразоў, сярод іншага і свецкі партрэт Вітаўта, выкананы ў 18 ст. Капліца касцёла размяшчалася з яго ўсходняга боку, бліжэй да царквы Св. Мікалая.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]