Валерый Мікалаевіч Гараднякоў
| Валерый Мікалаевіч Гараднякоў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 10 лістапада 1941 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 11 лютага 2004 (62 гады) |
| Прафесія | сцэнограф |
| Тэатр | |
| Член у | |
Валерый Мікалаевіч Гараднякоў (10 лістапада 1941, с. Грачоўка, Арэнбургская вобласць, Расія — 11 лютага 2004) — беларускі мастак тэатра.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1969 годзе школу-студыю імя У. І. Неміровіча-Данчанкі пры Маскоўскім мастацкім акадэмічным тэатры. У 1968—1984 гадах мастак Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра[1].
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1966 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сярод аформленых спектакляў: «Трывога» А. Петрашкевіча (1974), «Мядовы месяц» К. Губарэвіча (1975), «Наследны прынц» М. Матукоўскага (1976), «Верачка» А. Макаёнка (1979), «Дарослая дачка маладога чалавека» В. Слаўкіна (1980), «Карусель» паводле М. Зошчанкі (1982), «Гандлярка і паэт» паводле І. Шамякіна (1983), «Жаніцьба Бальзамінава» (1984), «Шалёныя грошы» А. Астроўскага (1998), «Кім» А. Дударава (2001), «Трамвай „Жаданне“» Т. Уільямса (2003) і інш[1].
Зноскі
- 1 2 Гараднякоў Валерый Мікалаевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гараднякоў Валерый Мікалаевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.