Валерый Мітрафанавіч Лемеш
Валерый Мітрафанавіч Лемеш | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 снежня 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук (1987) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Валерый Мітрафанавіч Лемеш (нар. 11 снежня 1938, г. Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь(1994—2002), доктар ветэрынарных навук (1987), прафесар (1995).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960).
З 1960 года працаваў на вытворчасці. З 1964 года малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1973 года загадчык аддзела Беларускага навукова-даследчага інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі ім. С. Н. Вышалескага.
З 1990 года загадчык, затым прафесар кафедры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2012), медалём.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя даследаванні прысвечаны вывучэнню анкапаталогіі жывёл. Распрацаваў метады эпізааталагічнага аналізу, якія дазволілі вызначыць сітуацыю і шляхі распаўсюджвання лейкозу буйной рагатай жывёлы, навукова-абгрунтаваную сістэму аздараўленчых мерапрыемстваў. Аўтар ідэі выкарыстання іммунагенетычных метадаў у прафілактыцы лейкозу ў селекцыі жывёлы. Вызначыў генетычныя маркеры на ўстойлівасць і схільнасць жывёл да лейкозу. Пад яго кіраўніцтвам вядзецца распрацоўка рэкамендацый па павышэнню дабраякаснасці прадуктаў жывёлагадоўлі пры выкарыстанні біялагічна актыўных рэчываў і паталагічных станаў жывёл. Праводзіў даследаванні па выпрацоўцы крытэрыяў ветэрынарна-санітарнай ацэнкі мяса і малака жывёл, якія змяшчаюцца ў зоне радыеактыўнага забруджвання, а таксама бяспекі прадуктаў пры выкарыстанні ў рацыёне жывёл нетрадыцыйных кармоў, біялагічна актыўных рэчываў і новых лекавых прэпаратаў, пры заразных хваробах, парушэннях абмену рэчываў і іншых паталогіях жывёл.
Аўтар больш за 250 навуковых прац, у т. л. 4 манаграфій, 2 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Лейкоз крупного рогатого скота. 2 изд. Мн.: Ураджай, 1987 (в соавт.).
- Ветеринарно-санитарная экспертиза с основами технологии мяса и рыбных продуктов. Витебск: ВГАВМ, 2004 (совм. с Пахомовым П. И., Алексиным М. М.).
- Экологические проблемы ветеринарной патологии. Витебск: ВГАВМ, 2009 (в соавт.).
- Гельминтозы овец и их влияние на паразито-хозяинные отношения и качество продуктов убоя. Витебск: ВГАВМ, 2010 (в соавт.).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Валерый Мітрафанавіч Лемеш у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 11 снежня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцы
- Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАНБ
- Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Дактары ветэрынарных навук
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Ветэрынары СССР
- Ветэрынары Беларусі