Валерый Міхайлавіч Федасюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Міхайлавіч Федасюк
Дата нараджэння 17 чэрвеня 1954(1954-06-17) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
ордэн Айчыны III ступені медаль Францыска Скарыны
нагрудны знак «Вынаходнік СССР» Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Валерый Міхайлавіч Федасюк (нар. 17 чэрвеня 1954, г. Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён) — беларускі вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела, вынаходнік СССР, доктар фізіка-матэматычных навук (1992), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004). Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, генеральны дырэктар дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1976 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1976). Працуе ў НАН Беларусі. З 1994 года намеснік дырэктара інстытута па навуковай рабоце. З’яўляецца членам Міжнароднага электрахімічнага таварыства, ганаровым прафесарам універсітэта г. Сант’яга дэ Каспастэла.

Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 14 аўтарскіх і калектыўных манаграфій, больш за 30 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве) — за працу «Магнітныя структуры і фізічныя ўласцівасці шматкампанентных сістэм з пераходнымі і рэдказямельнымі элементамі, распрацоўка новых магнітных матэрыялаў, стварэнне і вытворчасць элементаў і прылад электроннай тэхнікі». Прэмія РАН і НАН Беларусі (2015) за цыкл работ «Матэрыялы і плёнкавыя гетэраструктуры для прылад спінтронікі і магнонікі».

Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені (2020)[1], медалём Францыска Скарыны (2004), іншымі медалямі[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Валерий Михайлович Федосюк (К 65-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук. — 2019. — Т. 64, № 2. — С. 255-256.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]