Валерый Сяргеевіч Мараў
| Поўнае імя | Валерый Сяргеевіч Мараў | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
17 лістапада 1993[1] (32 гады) |
|||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||
| Рост | 169 см | |||||||||||||||
| Вага | 67 кг | |||||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Валерый Мараў (нар. 17 лістапада 1993, Барысаў) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2011 года выступаў за дубль жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». У сезоне 2013 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, а сезон 2014 правёў у арэндзе ў клубе Першай лігі Смалявічы-СТІ. У 2015 годзе вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ», у асноўным зноў выступаў за дубль. 17 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць мазырскай «Славіі» (2:1). Аднак, больш да канца сезона на полі не з’яўляўся.
У 2016 годзе, пакінуўшы жодзінскі клуб, стаў іграком «Оршы», дзе замацаваўся ў аснове. Са студзеня 2018 года праходзіў прагляд у мінскім «Промні» і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[2]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе сталічнага клуба, аднак пазней страціў месца ў аснове. У жніўні 2018 года пакінуў «Прамень»[3] і неўзабаве перайшоў у жыткавіцкі ЮАС, дзе гуляў да канца сезона 2018.
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2011 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | 22 | 2 | |
| 2012 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | ? | ? | |
| 2013 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | ? | ? | |
| 2014 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 25 | 0 | |
| 2015 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 1 | 0 | |
| 2016 | Д2 | Орша | 24 | 1 | |
| 2017 | Д2 | Орша | 26 | 1 | |
| 2018 (1) | Д1 | Прамень | 11 | 0 | |
| 2018 (2) | Д2 | ЮАС | 12 | 0 | |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Valeri Marov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Три футболиста пополнили ряды "Луча" (руск.). football.by (28 сакавіка 2018). Праверана 25 красавіка 2024.
- ↑ "Луч" расстался с Маровым и Коне (руск.). football.by (13 жніўня 2018). Праверана 25 красавіка 2024.