Перайсці да зместу

Валмечка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Валмечка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 19 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1716
Аўтамабільны код
5
СААТА
6222830015
Валмечка (Беларусь)
Валмечка
Валмечка
Валмечка (Мінская вобласць)
Валмечка
Валмечка

Валме́чка[1] (трансліт.: Valmiečka, руск.: Волмечка; даўней вымаўлялася як Валамечка) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, над ракой Волмай. Прыкладна за 45-50 км ад Мінска і за 20 км ад Дзяржынска. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавета. Назва — памяншальная ад назвы блізкага мястэчка Волма.

На мяжы XVIII—XIX стагоддзяў Валмечцы некалькі дзіцячых гадоў правёў польскі пісьменнік Генрык Жавускі. У дзяцінстве ён жыў каля Бярдзічава, сур’ёзна захварэў і бацькі адвезлі яго ў Варшаву. Сталічныя дактары не далі рады, толькі раілі адаслаць хлопчыка «ў жывічны[ru] край сасновых і яловых лясоў». Бацькі выбралі Міншчыну, маёнтак Валамечка бабулі Генрыка — Марыяны Рдултоўскай з Рэйтанаў. Пазней Жавускі згадваў: «Спосаб літоўскага жыцця ў тыя часы не быў вытанчаны, стол быў гаспадарскі, мэблі простыя; дастатак і выгода, але раскошы яшчэ не ведалі». Паводле ўспамінаў Жавускага, менавіта дзіцячае быццё ў Валамечцы сфармавала яго як літвіна:

Першапачатковыя ўражанні, атрыманыя ў дзіцячым узросце, аказваюць уплыў на ўсё жыццё… Самыя раннія мае думкі з’явіліся на літоўскай зямлі, калі мяне паўторна прывезлі ў Літву яна паўстала перада мною ў постаці айчыны. Пазнаў я тыя самыя елкі, якія толькі год назад ацянялі маю галаву, той касцёл бернардзінцаў у Івянцы… гэтыя прысады з ліп, дзе я столькі разоў сваволіў, гэты свіранок, каля якога я кідаў трусам капустку. Такім чынам вярнуўся я да старога спосабу быцця, да даўнейшых сяброў. І хаця лёс прымусіў мяне потым пасяліцца далёка ад святой Літвы, у духу ніколі не пераставаў адчуваць, што я літвін[2].

У 1921—1939 гадах у складзе Валожынскім павеце Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Волменскага сельсавета[3].

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wspomnienia z XVIII wieku // Dziennik Warszawski, 1851, 31 sierpnia
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)