Скірмантава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Скірмантава
Skirmantava village.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1716
Аўтамабільны код
5
Скірмантава на карце Беларусі ±
Скірмантава (Беларусь)
Скірмантава
Скірмантава (Мінская вобласць)
Скірмантава

Скі́рмантава[1] (трансліт.: Skirmantava, руск.: Скирмантово) — аграгарадок у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скірмантава знаходзіцца за 18 км на паўночны захад ад райцэнтра, горада Дзяржынска і за 32 км на паўднёвы захад ад Мінска. Праз вёску праходзіць аўтадарога Вярцінкі — Івянец.

 Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з 1802 года. У пачатку XX ст. у Койданаўскай воласці Мінскага павету, вёска, 35 двароў, 145 жыхароў, маёнтак, 1 двор, 13 жыхароў. Пад час Другой Сусветнай вайны лясы на поўначы Дзяржынскага раёну сталі сховішчам і прыстанішчам для яўрэяў, якія ўцякалі з Мінскага гета. Неўзабаве адыход яўрэяў у лес з Мінскага гета набыў стыхійны характар. Невялікія групы накіроўваліся ў лес, ведаючы толькі тое, што недзе ёсць вёскі Старое Сяло, Лісаўшчына, Скірмантава. Калі група з 30 яўрэяў, якія ўцяклі з Мінскага гета, 29 жніўня 1943 года прыбыла ў в. Скірмантава, іх раптоўна акружылі эсэсаўцы. Разам са 162 (з 170) мясцовымі жыхарамі яўрэі былі загнаны ў хлеў і спалены жыўцом. Была спалена і вёска — 38 дамоў. Раіса Паўлаўна Куніцкая цудам выжыла — здолела ўцячы ў лес і расказаць пра трагедыю вёскі. Пасля вайны вёска адноўлена. У часы сталінскіх рэпрэсій многія жыхары вёскі былі высланыя ў Сібір, адкуль не вярнуліся.

У 1956 годзе на магіле ахвяр фашызму ў цэнтры в. Скірмантава пастаўлены абеліск. Каля Дома культуры ў цэнтры вёскі пастаўлены абеліск на ўшанаванне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999 год — 689 жыхароў
  • 1.1.2004 года — 168 двароў, 510 жыхароў
  • 2010 год — 617 жыхароў

Інфармацыя для турыстаў[правіць | правіць зыходнік]

Ля вёскі знаходзіцца найвышэйшы пункт Беларусі — гара Дзяржынская.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Скірманто́ва

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]