Якуты (Дзяржынскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Якуты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 10 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1716
Аўтамабільны код
5
Якуты на карце Беларусі ±
Якуты (Дзяржынскі раён) (Беларусь)
Якуты (Дзяржынскі раён)
Якуты (Дзяржынскі раён) (Мінская вобласць)
Якуты (Дзяржынскі раён)

Яку́ты[1] (трансліт.: Jakuty, руск.: Якуты) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы сучасны літоўскі адыменны антрапонім (прозвішча) Jokutis (Jakutis), у якім антрапанімічны суфікс -ut-. Той жа корань у імёнах, ад якіх тапонімы Якшты, Якужы, Якшычы, прычым вядомыя літоўскія антрапонімы Jokštas (Jakštas), Jokužis (Jakužis), Jokša (Jakša), з суфіксамі -št-, -už-, -š-.

З гэтым жа коранем вядомыя прускія імёны Jokel, Jokicke, Jocusch, у якіх корань мяркуецца скарачэннем ад двухасноўнага імя тыпу Jacun (Ja-kun- > Ja-k-)[2]. Корань Я- (літоўскае Jo-, прускае Ja-) звязваюць з літоўскім joti "ехаць конна".

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. В.Н. Топоров. Прусский язык. I-K. Москва, 1980. С. 14.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]