Валок
Вёска
Валок
| ||||||||||||||||||||
Вало́к[1] (трансліт.: Valok, руск.: Волок) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці, на безыменным[2] прытоку Шаці. Уваходзіць у склад Хатлянскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы прынамсі з канца XVIII стагоддзя, у складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска ў складзе дамена Таўкачэвічы, уласнасць Завішаў, былі млын і карчма. Праз вена ад Завішы перайшлі да графаў Грабоўскіх.
Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета, фальварак.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць фальварка нацыяналізаваная, створаны пасёлак[3]. З 20 жніўня 1924 года ў Шацкім раёне, з 4 жніўня 1927 года ва Уздзенскім раёне Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Усход», была кузня. Прынамсі адзін жыхар быў рэпрэсаваны ў 1930-я гады[4].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. На паўночнай ускраіне вёскі месціцца магіла трох сем’яў савецкіх партызан, расстраляных акупацыйнай адміністрацыяй у 1942 годзе. 10 чэрвеня 1943 года савецкія партызаны атрада «Буравеснік» арганізавалі засаду паміж вёскамі Валок і Любяча і знішчылі 36 нямецкіх вайскоўцаў, у тым ліку 10 вышэйшых чыноў акупацыйнай улады, спалілі 5 аўтамашын, захапілі трафеі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ SgKP 1892, s. 929.
- ↑ Карта РККА Белоруссии в масштабе 1:42К - вуліца Цэнтральная 21, Хатлянскі сельскі савет, Уздзенскі раён, Мінская вобласць. retromap.ru. Праверана 18 верасня 2025.
- ↑ Списки жертв — Яковицкий Василий Лукьянович(недаступная спасылка). base.memo.ru. Праверана 18 верасня 2025.
- ↑ Ярмоловичъ В. 1909, с. 30.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 125.
- ↑ Belarus(недаступная спасылка). pop-stat.mashke.org. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2025. Праверана 18 верасня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Валок // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 5 / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. — С. 194. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0757-1.
- Jelski A. Wałek // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. — S. 929.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валок
