Вялікая Каменка
Выгляд
Вёска
Вялікая Каменка
|
Вялі́кая Ка́менка[1] (трансліт.: Vialikaja Kamienka, руск.: Великая Каменка) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хатлянскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Населены пункт заснаваны як пасёлак Каменка[2] ў 1920-я гады ў Беларускай ССР. У даведніку Гарады і вёскі Беларусі паселішча памылкова атаясамліваюць з хутарам і ўрочышчам Казакоў Вугал, якія месціліся ў іншым месцы[3].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 22 студзеня 1944 года нямецкія войскі цалкам спалілі вёску, забілі 22 жыхары. Пасля вайны вёска адноўлена.
Да 1 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Шацкага сельсавета[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1939 год — 17 двароў, 121 жыхар
- 1970 год — 59 жыхароў
- 1999 год — 12 жыхароў
- 2009 год — 9 жыхароў
- 2019 год — 9 жыхароў[5]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Карта РККА Белоруссии в масштабе 1:42К - Хатлянскі сельскі савет, Уздзенскі раён, Мінская вобласць. retromap.ru. Праверана 19 верасня 2025.
- ↑ Карта РККА Белоруссии в масштабе 1:42К - Хатлянскі сельскі савет, Уздзенскі раён, Мінская вобласць. retromap.ru. Праверана 19 верасня 2025.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 19 верасня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікая Каменка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 5 / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. — С. 198. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0757-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх