Перайсці да зместу

Хатляны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Хатляны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • ▲984 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1718
Паштовыя індэксы
223414
Аўтамабільны код
5
Хатляны (Беларусь)
Хатляны
Хатляны


Хатляны (Мінская вобласць)
Хатляны
Хатляны


Хатляны (Уздзенскі раён)
Хатляны
Хатляны


Мапа

Хатля́ны[1] (трансліт.: Chatliany, руск.: Хотляны) — аграгарадок ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Хатлянскага сельсавета.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню ўпамінаюцца ў 1568 годзе, цэнтр маёнтка, уласнасць князя П. Збаражскага па Забярэзінскіх. Уваходзілі ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Напісанне старабеларускай мовай: Хотляны, Хотяны[2].

У XVII стагоддзі ўласнасць князёў Галоўчынскіх, праз куплю перайшлі да Быхаўцаў. У канцы XVII Хатляны ад Быхаўцаў разам з Таўкачэвічамі і Дудзічамі трымалі ў заставе Заранкі-Гарбоўскія гербу «Корчак» і каля 1748 года ўсе гэтыя землі сталі ўласнасцю Заранкаў праз куплю. Заранкоўна выходзіць замуж за Завішу, як пасаг Хатляны з Таўкачэвічамі пераходзяць апошнім.

3 XVII стагоддзя паселішча значыцца як мястэчка. Паводле юрыдычных актаў 1663 тут існавала карчма. За часамі уніі ў Рэчы Паспалітай тут захоўвалася старажытная праваслаўная парафія.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Статус паселішча панізілі да сяла, была праваслаўная царква Покрыва Багародзіцы, драўляны панскі дом з службамі, карчма. Завішанка, дачка Заранкоўны, выходзіць за Грабоўскага, такім чынам Хатляны з Таўкачэвічамі пераходзяць да Грабоўскіх герба «Сякера».

Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. 17 верасня 1862 года ў сяле адбылося хваляванне, выкліканае дзеяннямі валаснога старасты, задушана вайскоўцамі. У 1864 годзе адкрыта школа граматы, якую ў 1890 годзе наведвалі 14 хлопчыкаў. У 1895 годзе ва ўласным будынку пачала дзейнічаць царкоўна-прыходская школа. У 1888 годзе землеўладальнікам у Хатлянах і Таўкачэвічах быў граф рэфарматарскага веравызнання Карл Вільгельмавіч Грабоўскі, агулам меў 13676 дзесяцін зямлі[3].

Паводле перапісу 1897 года ў сяле быў хлебазапасны магазін, піцейны дом, царква, асобны былі маёнтак і старожка. Насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай, дрэваапрацоўчымі, перавознымі, сплаўнымі промысламі.

У 1898 годзе пабудавана новая драўляная царква (згарэла ў 2013 годзе). У 1902 годзе адкрыта другая царкоўна-прыходская школа.

Хатляны. Жанчыны ў нядзелю. Фота Льва Дашкевіча, 1923 г.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года — у Беларускай ССР. На базе дарэвалюцыйнай была адкрыта працоўная школа 1-й ступені, была хата-чытальня. Маёнтак нацыяналізаваны, на яго аснове быў створаны пасёлак Хатляны (цяпер не існуе).

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Хатлянскага сельсавета Шацкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 4 жніўня 1927 года ва Уздзенскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У 1929 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас імя Дзяржынскага, былі свінарнік, стайня, медыцынскі пункт, 2 грамадскія лазні, 7-гадовая школа, клуб. Працавалі 2 ветракі, з 1931 года кузня. Калгас абслугоўвала Возерская МТС.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У 1959 годзе пасёлак. З 1 красавіка 1960 года да 23 верасня 1996 года ў складзе Любяцкага сельсавета. З 25 снежня 1962 года ў Пухавіцкім, з 30 ліпеня 1966 года ва Уздзенскім раёне. У 1970 годзе цэнтр саўгаса «Дружба» (з 29 лістапада 1990 года калгас «Дружба»).

У 1990-я гады пабудаваны агракомплекс «Белая Русь» (цяпер — філія агракомплексу «Белая Русь» ААТ «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў»), вакол якога вырас пасёлак. У 2003 годзе калгас «Дружба» рэарганізаваны ў СВК «Хатляны» (цяпер ААТ «Хатляны»).

  • 1800 год — 61 двор, 453 жыхары
  • 1897 год — сяло, 145 двароў, 888 жыхароў; маёнтак, 2 двары, 31 жыхары; старожка, 1 двор, 8 жыхароў
  • 1908 год — сяло, 168 двароў, 1150 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 35 жыхароў[4]
  • 1917 год — сяло, 224 двары, 1252 жыхары, усе беларусы; маёнтак, 1 двор, 13 жыхароў, з іх 8 беларусаў і 5 палякаў[5]
  • 1926 год — сяло, 199 двароў, 1034 жыхары; пасёлак, 23 двары, 133 жыхары
  • 1959 год — 159 жыхароў
  • 1970 год — 160 жыхароў
  • 2000 год — 1166 жыхароў[6]
  • 2009 год — 880 жыхароў
  • 2019 год — 984 жыхары[7]

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

На 2013 год былі сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, урачэбная амбулаторыя, аддзяленне сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», комплексны прыёмны пункт, 4 магазіны.

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
Свята-Пакроўская царква ў Хатлянах, 2010 г.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : [у 4 т.] (бел.) / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — Т. 1 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2008 г.]. — 244, [3] с. — 3 600 экз. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 240.
  3. ↑ Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889, с. 176.
  4. ↑ Ярмоловичъ В. 1909, с. 211.
  5. ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 126.
  6. ↑ Памяць. Уздзенскі раён 2003.
  7. ↑ Belarus(недаступная спасылка). pop-stat.mashke.org. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2025. Праверана 22 чэрвеня 2025.
  8. ↑ У Мінскай вобласці згарэла на Каляды драўляная царква + фота, відэа . Наша Ніва (6 студзеня 2013). Праверана 22 чэрвеня 2025.
  9. ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.