Завішына (Уздзенскі раён)
Вёска
Завішына
| ||||||||||||||||||||
Заві́шына[1] (трансліт.: Zavišyna, руск.: Завишина) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хатлянскага сельсавета. Ля вёскі месцяцца крыніцы ракі Шаць, прытока Пцічы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Вядома прынамсі з XIX стагоддзя, вёска належала да дамена Таўкачэвічы ўласнасці Завішаў. Назва паходзіць ад роду Завіша. Уваходзіла ў склад Ігуменскага павета Мінскай губерні. Праз вена Таўкачэвічы перайшлі графам Грабоўскім.
Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета, па скасаванні прыгоннага права вёска аддзелена ад дамена Таўкачэвічы. У 1860-я гады было дзве аднайменныя вёскі на 8 і 5 двароў[2].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Шацкім раёне, з 4 жніўня 1927 года ва Уздзенскім раёне Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У 1925 годзе віленская газета «Грамадскі голас» паведамляла пра антысавецкі супраціў ля вёскі Завішына[3].
У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоная Зорка».
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У верасні 1943 года нямецкія войскі цалкам спалілі вёску (25 дамоў), але ніхто з жыхароў пры гэтым не загінуў[4].
З 16 ліпеня 1954 года па 1 красавіка 1960 года вёска ў складзе Шацкага сельсавета[5][6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 15 двароў, 117 жыхароў
- 1908 год — 18 двароў, 136 жыхароў[7]
- 1917 год — 20 двароў, 137 жыхароў (усе беларусы)[8]
- 1926 год — 22 двары, 123 жыхары
- 1939 год — 25 двароў, 137 жыхароў
- 1959 год — 111 жыхароў
- 1970 год — 90 жыхароў
- 1999 год — 29 жыхароў
- 2009 год — 14 жыхароў
- 2019 год — 11 жыхароў[9]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Заві́шына, н.
- ↑ Европейская Россия (Шуберт) 1:126K v.1 - Хатлянскі сельскі савет, Уздзенскі раён, Мінская вобласць. retromap.ru. Праверана 20 верасня 2025.
- ↑ Грамадзкі голас № 34 (88) (27 верасьня 1925). — «Паўстанчы рух. Уначы з 19 на 20 г.м. з Ігумену быў высланы атрад Г. П. У. для барацьбы з паўстанцамі. Партызаны, даведаўшыся аб гэтым, зрабілі засаду ў лесе каля Завішына і, калі атрад падыйшоў да лесу, засыпалі яго градам куль. Пасьля нядоўгага супраціўленьня чэкісты злажылі аружжа. Партызаны адабралі комуністаў і павесілі іх на дрэвах пры дарозе.»
- ↑ Завишино Архівавана 8 кастрычніка 2024. (руск.)
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Ярмоловичъ В. 1909, с. 65.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 125.
- ↑ Belarus(недаступная спасылка). pop-stat.mashke.org. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2025. Праверана 20 верасня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jelski A. Zawiszyno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 497.
- Завішына // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 5 / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. — С. 209. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0757-1.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
