Валянціна Анатольеўна Цяплова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Валянціна Анатольеўна Цяплова
Дата нараджэння

3 жніўня 1940(1940-08-03) (77 гадоў)

Месца нараджэння

Ніжні Ноўгарад, РСФСР

Грамадзянства

Сцяг РСФСР РСФСР
Сцяг БССР БССР
Сцяг Беларусі Беларусь

Навуковая сфера

гісторыя

Месца працы

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Навуковая ступень

кандыдат гістарычных навук

Навуковае званне

дацэнт

Альма-матар

Горкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт

Узнагароды і прэміі
Ордэн святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі III ступені

Валянціна Анатольеўна Цяплова; (3 жніўня 1940) — беларускі гісторык, педагог. Кандыдат гістарычных навук (1966), прафесар царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай сэмінарыі і духоўнай акадэміі(2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў горадзе Горкі (цяпер - Ніжні Ноўгарад), РСФСР. Скончыла па спецыяльнасці «Гісторыя» гісторыка-філалагічны факультэт Горкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). У 1966 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю («Грамадска-палітычныя погляды і палітычная дзейнасць І. І. Мартынава ў канцы XVIII - пачатку XIX стагоддзя»).

Выкладала ў Горкаўскім дзяржаўным універсітэце. З 1975 года - дацэнт. З 1976 года - у Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 2000 года - прафесар кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай акадэміі. Таксама выкладае ў Мінскай духоўнай семінарыі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаецца даследаваннем пытанняў палітычнай і царкоўнай гісторыі Усходняй Еўропы. Апублікавана больш за сто навуковых і вучэбна-метадычных прац. З'яўляецца складальнікам зборніка «Унія ў дакументах» (Мінск, 1997). Супрацоўнічае ў якасці аўтара з «Праваслаўнай Энцыклапедыяй» (Масква).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана ордэнам святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі III ступені і ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні, ігуменні Полацкай, медалём Свяціцеля Кірылы Тураўскага.

Узнагароджвалася Ганаровай Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай Граматай Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, а таксама Дыпломам і Каляднай прэміяй «Хрысціянскія традыцыі ў культуры і адукацыі» Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі Адукацыйны Цэнтр імя Св. Мяфодзія і Кірыла».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цяплова Валянціна Анатольеўна// Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале ХXI столетия: биобиблиографический справочник. - Мн.: Беларуская навука, 2007. - С. 415-416.