Ордэн святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ордэн святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай
руск.: Орден святой праведной Софии, княгини Слуцкой
Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва руск.: Орден святой праведной Софии, княгини Слуцкой
Краіна  Беларусь
Тып Ордэн Беларускай праваслаўнай царквы
Кім уручаецца БПЦ
Дата заснавання 21 лютага 2012
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага
Малодшая Ордэн прападобнай Ефрасінні Полацкай

Ордэн святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай (руск.: Орден святой праведной Софии, княгини Слуцкой) — узнагарода Беларускай праваслаўнай царквы. Заснаваны рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 12 студзеня 2012 года і зацверджаны Найсвяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам 21 лютага 2012 года ў адзначэнне 400-годдзя смерці святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай. З імем святой княгіні Сафіі непарыўна звязаны падзвіжніцкія працы па абароне і захаванні праваслаўнай веры на зямлі Беларусі.

Статут ордэна[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, мае адну ступень.

Духоўныя асобы носяць ордэн на стужцы на шыі, свецкія асобы на ўзроўні грудзей на стужцы праз правае плячо. Без стужкі ордэн носіцца на правым баку грудзей і размяшчаецца пасля ордэна прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага і перад ордэнам прападобнай Ефрасінні Полацкай.

Ордэнам узнагароджваюцца Прадстаяцелі, іерархі і клірыкі Памесных Праваслаўных Цэркваў, архірэі і клірыкі Беларускай Праваслаўнай Царквы за шматгадовае служэнне ў архірэйскім і святарскім сане ці за заслугі перад Беларускай Праваслаўнай Царквой. Ордэнам могуць быць узнагароджаны царкоўныя і грамадскія дзеячы за працы на карысць праваслаўя, за шматгадовую духоўна-асветніцкую, катэхізічную і місіянерскую дзейнасць.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пярэдні бок (аверс) ордэна ўяўляе сабой злёгку выпуклую васьміканцовую залацістую зорку, у цэнтры якой размешчаны белы эмалевы грэчаскі крыж з залатой акантоўкай. Адлегласць паміж процілеглымі прамянямі зоркі 68 мм. У цэнтры крыжа размяшчаецца бэжавы эмалевы медальён з выявай святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, у княжацкіх адзеннях з шасціканцовым крыжам у правай руцэ. Дыяметр медальёна 21,5 мм. Медальён акружаны чырвоным эмалевым кольцам, верх якога займае надпіс на царкоўнаславянскай мове ў адзін шэраг: «СВЯТАЯ ПРАВЕДНАЯ КН. СОФИЯ СЛУЦКАЯ». Ніжнюю частку кольца ўпрыгожвае лаўровы паўвянок. Ордэн выраблены з тампаку з гальванічным залачэннем.

На рэверсе ордэн мацуецца вертыкальнай шпількай да шаўковай стужкі. Стужка ордэна выраблена з белага рабрыстага шоўка шырынёй 95 мм, з залатой аблямоўкай. Абрэз стужкі прамы. Канцы змацаваны бантам шырынёй 165 мм. Ордэн выдаецца ў белай скураной скрынцы.

Да ордэна выдаецца грамата блакітнага колеру памерам А4 у развароце (210х296 мм).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]