Валянціна Георгіеўна Гаховіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянціна Георгіеўна Гаховіч
Род дзейнасці педагог
Дата нараджэння 7 ліпеня 1935(1935-07-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 мая 2019(2019-05-12) (83 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Валянціна Георгіеўна Гаховіч (7 ліпеня 1935, в. Грыцкевічы, Нясвіжскі раён — 12 мая 2019) — беларускі настаўнік. Адзін з чатырох беларускіх педагогаў, якія атрымалі званне «Народны настаўнік СССР»[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны вучылася ў Навагрудскай СШ № 2. У 1952 годзе паступіла на філфак Мінскага педагагічнага інстытута імя М.Горкага, які скончыла ў 1956 годзе. Нейкі час працавала ў Асіповіцкім раёне на торфапрадпрыемстве. У 1959 годзе вярнулася ў Навагрудак і працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 3.

Унесла значны ўклад ва ўдасканаленне форм і метадаў вучэбнай і выхаваўчай працы ў школе. Падрыхтавала вялікую колькасць навучэнцаў-пераможцаў і прызёраў усесаюзных, рэспубліканскіх, абласных, раённых алімпіяд і конкурсаў[2].

Абіралася намеснікам старшыні Камітэта савецкіх жанчын і членам Усесаюзнага Савета па народнай адукацыі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Адзначана нагрудным знакам «Выдатнік народнай асветы БССР» (1970). Узнагароджана медалём «За доблесную працу» (1970). У 1974 годзе ёй прысвоена ганаровае званне Заслужанага настаўніка Беларускай ССР. У 1981 годзе ўзнагароджана ордэнам «Знак Пашаны». У 1985 годзе ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР прысвоена ганаровае званне «Народны настаўнік СССР».

У 2007 годзе занесена ў Кнігу Славы Навагрудскага раёна. Ганаровы грамадзянін Навагрудскага раёна[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 179. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  2. а б Ганаровыя грамадзяне Навагрудскага раёна Архівавана 14 кастрычніка 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бржазоўскі, А. Адкрыты ўрок / А.Бржазоўскі // Работніца і сялянка — 1985. — № 10.
  • Бржазоўскі, А. Адкрыты ўрок / А.Бржазоўскі // Вуліцы горада расказваюць: Бібліядайджаст. Вуліца Міцкевіча / Навагрудская цэнтральная раённая бібліятэка. — 2007. — С.38-44
  • Гаховіч Валянціна Георгіеўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Навагрудскага раёна. — Мн.: «Беларусь», 1996. — 559 с.: іл. ISBN 985-01-0050-8. — С. 494.