Перайсці да зместу

Валянціна Картэзэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянціна Картэзэ
італ.: Valentina Cortese
Дата нараджэння 1 студзеня 1923(1923-01-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 ліпеня 2019(2019-07-10)[3][4] (96 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Richard Basehart[d]
Дзеці Jackie Basehart[d]
Прафесія кінаактрыса, тэатральная актрыса
IMDb ID 0181305
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валянціна Картэзэ (італ.: Valentina Cortese; 1 студзеня 1923 — 10 ліпеня 2019) — італьянская актрыса тэатра і кіно.

Картэзэ пачала здымацца ў Італіі ў 1941 годзе. Яе акцёрская кар’ера ў ЗША пачалася пасля выхаду фільма «Дом на тэлеграфным узгорку» ў 1951 годзе, у якім яна сыграла са сваім будучым мужам Рычардам Бейсхартам. Яны ажаніліся ў тым жа годзе, а праз 9 гадоў развяліся. Ад гэтага шлюбу ў Валянціны застаўся сын — акцёр Стэфана Патрыцы.

На сцэне выступала ў міланскім Тэатра Пікала, гуляла ў пастаноўках Джорджа Стрэлера. У кіно яе здымалі Жуль Дасэн, Джозеф Леа Манкевіч, Антаніёні, Феліні, Франсуа Труфо, Джозеф Лоўзі, Марыа Манічэлі, Стэнлі Крамер, Тэры Гіліям і многія іншыя буйныя рэжысёры.

У 1950 сыграла ролю князёўны Тараканавай у фільме «У цені арла», у 1962 — роля Элеаноры Дузэ ў фільме «Урач з Сан-Мікеле». У 1974 годзе за ролю ў фільме «Амерыканская ноч» яна была намінавана на «Оскар» як лепшая актрыса другога плана. Прэмія была прысуджаная Інгрыд Бергман за ролю ў фільме «Забойства ва Усходнім экспрэсе», якая, выйшаўшы на сцэну, сказала: «Гэта несправядліва. Гэтую прэмію трэба прысудзіць Валянціне Картэзэ. Яна яе заслужыла».

У 1977 годзе Картэзэ знялася ў міні-серыяле Франка Дзэфірэлі «Ісус з Назарэта», дзе згуляла Ірадыяду.

Зноскі

  1. Valentina Cortese // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #131600494 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  3. а б mymovies.it — 2000. Праверана 10 ліпеня 2019.
  4. È morta Valentina Cortese, la signora delle scene — 2019. Праверана 10 ліпеня 2019.