Валянцін Іванавіч Крыжэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Іванавіч Крыжэвіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 сакавіка 1945(1945-03-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 2018(2018-02-08) (72 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Валянцін Іванавіч Крыжэвіч (6 сакавіка 1945, в. Пільня, Чэрыкаўскі раён, Магілёўская вобласць — 8 лютага 2018) — беларускі пісьменнік, журналіст. Псеўданім В. Лес[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працоўную дзейнасць пачаткаў калгаснікам калгаса «Маладая гвардыя» Чэрыкаўскага раёна з 1962 г. Затым нядоўгачасовы час з 1964 года працаваў у краснапольскай раённай газеце «Чырвоны сцяг». У снежні 1964 года быў прызваны ў шэрагі Савецкай Арміі і служыў па лістапад 1967 года ў Беларускай ваеннай акрузе[2].

Пасля звальнення ў запас з лістапада 1967 года па люты 1969 года працаваў літсупрацоўнікам чэрыкаўскай раённай газеты «Заклік Ільіча», з лютага 1969г. па жнівень 1975г. — адказны сакратар, са жніўня 1975 года па ліпень 1977г. — намеснік рэдактара гэтай жа газеты[2].

У 1976 годзе завочна скончыў журфак Белдзяржуніверсітэта імя У. І. Леніна[2].

З ліпеня 1977 года па верасень 1978 года — інструктар аргаддзела Чэрыкаўскага райкама КПБ[2].

З верасня 1978 года — рэдактар чавускай раённай газеты «Іскра»[2].

Член Чавускага раённага выканаўчага камітэта, з 1978 г. выбіраўся дэпутатам Чавускага раённага Савета дэпутатаў, дэлегат Усебеларускага народнага схода (1976) і з’езда Саветаў Рэспублікі Беларусь (2000). У 1992 г. выбраны членам праўлення Беларускай асацыяцыі журналістаў-чарнобыльцаў і старшынёй Магілёўскага абласнога творчага аб’яднання журналістаў-чарнобыльцаў[1].

Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[3].

Жыў у Чавусах[1]. Памёр 8 лютага 2018 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурнай творчасцю пачаў займацца з 1968 г. Друкаваўся ў газетах «Во славу Родины» і «Заря». Яго гумарэскі і апавяданні з’яўляліся і ў рэспубліканскім друку. Першае гумарыстычнае апавяданне «Шапка» было надрукавана ў «Вожыку» ў 1970 г[1].

Пазней гумарэска «Малінавы звон», надрукаваная ў часопісе, трапіла на Усесаюзнае радыё, а на Беларускім радыё загучала інсцэніраваная гумарэска «Фруктовыя штаны». Яго гумарэскам і апавяданням характэрныя тонкая іронія, досціп, цікавы сюжэт і амаль заўсёды нечаканая канцоўка. Нават у прыгодніцкіх аповесцях пісьменніка: «Остров на дне океана» (1989), «Демоны Рыжего леса» (2000) адчуваецца добры гумар[1].

У 2005 г. стаў лаўрэатам 3-й прэміі конкурса газеты «Звязда» на лепшае апавяданне («Тры вішні»), літаратурнага конкурса Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і Магілёўскага гарадскога аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Русское общество», прысвечанага памяці К. Сіманава (2011, «Горкі мёд 41-га»)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Саюза журналістаў БССР (1991), Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў (1995), Ганаровай граматай Дзяржкамдруку Рэспублікі Беларусь (1996)[2].

Узнагароджаны Памятным знакам «2000 гадоў хрысціянству» Нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы да сустрэчы трэцяга тысячагоддзя і святкавання 2000-годдзя хрысціянства[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Остров на дне океана» (Мінск, 1989)
  • «Демоны Рыжего леса» (Мінск, 2000)

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Таленты ад роднай зямлi. catalog.library.mogilev.by. Праверана 5 студзеня 2024.
  2. а б в г д е Крижевич Валентин Иванович 06.03.1945— 08.02.2018
  3. Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.