Валянцін Блакіт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Валянцін Блакіт (сапр.: Валянцін Уладзіміравіч Болтач; 7 кастрычніка 1938, в. Вострава, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць — 7 снежня 2007) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў БДУ (1966). З 1956 г. працаваў літсупрацоўнікам рэдакцыі шчучынскай раённай газеты «Чырвоны сцяг», потым у жалудоцкай раённай газеце «За Радзіму» і ў міжраённай газеце «Савецкая вёска». У 1963-67 гг. — адказны сакратар воранаўскай раённай газеты «Ленинское знамя», у 1967-68 гг. — уласны карэспандэнт абласной газеты «Гродненская правда». З 1968 г. загадчык сектара друку, радыё і тэлебачання, у 1971-72 і 1974-78 гг. — намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гродзенскага абкама КПБ. У 1972-74 гг. вучыўся ў ВПШ ЦК КПСС у Маскве. У 1978-87 гг. загадчык сектара тэлебачання і радыё ЦК КПБ. У 1987—2000 гг. — галоўны рэдактар часопіса «Вожык». Член Саюза пісьменнікаў з 1981 г.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1970 г. Першы зборнік сатыры і гумару пад назвай «Вынаходнік» выдаў у 1974 г. Аўтар кніг: «Час прылёту журавоў», «Адчай», «Чуйная цішыня», «Вяселле ў Беражках», «Шануй імя сваё», «Усмешка фартуны». «Вырай», «Аповесці».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]