Валянцін Валянцінавіч Пяшко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Валянцінавіч Пяшко
Дата нараджэння 13 красавіка 1983(1983-04-13) (41 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат сельскагаспадарчых навук (2009)
Навуковае званне
Альма-матар

Валянцін Валянцінавіч Пяшко (нар. 13 красавіка 1983, Гродна, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі вучоны, кандыдат сельскагаспадарчых навук (2009), дацэнт (2015). Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта (з 2023 года).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 2000 годзе скончыў сярэднюю школу № 21 горада Гродна, у 2005 годзе — установу адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт» па спецыяльнасці «Заатэхнія». Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў заатэхнікам-селекцыянерам у РУСП «Эксперыментальная база „Натальеўск“» Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. У 2006 годзе скончыў магістратуру, а ў 2009 годзе аспірантуру Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. З 2009 года працаваў у Гродзенскім дзяржаўным аграрным ўніверсітэце вядучым інжынерам навуковага аддзела, начальнікам навуковага аддзела, прарэктарам па навуковай рабоце з 2019 па 2021 год, першым прарэктарам з 2021 па 2023 год [1].

17 студзеня 2023 года прызначаны рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Галіна навуковых інтарэсаў — развядзенне, селекцыя, генетыка сельскагаспадарчых жывёл. Па выніках навуковых даследаванняў апублікавана 115 навуковых і метадычных работ, у тым ліку 9 манаграфій, 89 навуковых артыкулаў, 9 рэкамендацый вытворчасці, 6 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, атрымана 2 патэнты на вынаходства.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]