Перайсці да зместу

Юрый Рыгоравіч Ягораў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Рыгоравіч Ягораў
Дата нараджэння 17 жніўня 1925(1925-08-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 сакавіка 1994(1994-03-04) (68 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат ветэрынарных навук
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Юрый Рыгоравіч Ягораў (нар.17 жніўня 1925, г. Махачкала, Дагестан, Расія — 4 сакавіка 1994) — беларускі ўрач ветэрынарнай медыцыны. Кандыдат ветэрынарных навук, дацэнт. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (аўтаматчык, камандзір мінамётнага ўзводу, роты 322-й стралковай дывізіі 1-га Украінскага фронту).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Дагестанскі сельскагаспадарчы інстытут, Ленінградскі інстытут удасканалення ветэрынарных урачоў (аспірантура).

Працаваў Беларускім навукова-даследчым ветэрынарным інстытуце (старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела), Міністэрстве сельскай гаспадаркі Беларускай ССР (з 1963, начальнік аддзела вышэйшых і сярэдніх сельскагаспадарчых вучэбных устаноў, начальнік упраўлення падрыхтоўкі кадраў), Гродзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым інстытуце (загадчык кафедры заалогіі і мікрабіялогіі, у 1965—1990 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: паразіталогія; эпізааталогія.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэны Аляксандра Неўскага, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I і II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцягу, Дружбы народаў, Знак Пашаны, званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1982).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Материалы по эпизоотологии мюллериоза и меры борьбы с ним в Ленинградской области : автореферат диссертации … кандидата ветеринарных наук / Егоров Ю. Г. — Ленинград, 1955.
  • Важнейшыя гельмінтозы цялят і ягнят / Ю. Г. Ягораў, А. Ф. Бабкова. — Мінск, 1960.
  • Стужачна-глістная хвароба ягнят і меры барацьбы з ёю / М. Н. Акрамоўскі, Ю. Г. Ягораў. — Мінск, 1956.
  • Юрий Григорьевич Егоров / Гродненский сельскохозяйственный институт, Библиотека. — Гродно, 1993.