Іван Міхайлавіч Качура
Іван Міхайлавіч Качура | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 ліпеня 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 ліпеня 1988 (85 гадоў) |
Род дзейнасці | эканаміст |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковае званне | член-карэспандэнт АН БССР |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Іва́н Міха́йлавіч Качу́ра (24 ліпеня 1902, мястэчка Турын, цяпер аграгарадок Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 1 ліпеня 1988) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканомікі сельскай гаспадаркі. Член-карэспандэнт АН БССР (1950), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Закончыў Мар’інагорскі аграрна-тэхнічны каледж (1930)[1]. У 1930 годзе Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, аспірантуру Усесаюзнага навукова-даследчага калгаснага інстытута (1933). У 1935—1937 гадах на пасадзе намесніка дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута рэканструкцыі сельскай гаспадаркі[2].
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
З 1947 года — дырэктар Інстытута эканомікі АН БССР, у 1951—1956 гадах — Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута, з 1956 года — Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.
З 1971 года старшы навуковы супрацоўнік-кансультант БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за 100 навуковых прац па арганізацыі і аплаце працы ў калгасах, укараненні гаспадарчага разліку, павышэнні прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці выкарыстання тэхнікі ў сельскай гаспадарцы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966 г.), «Знак Пашаны» (1971 г.), медалямі[3].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Качура Іван Міхайлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 380. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Весцi АН БССР. Сер. с.-г. навук. 1977. № 2; 1982. № 2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Качура, Іван Міхайлавіч (эканаміст ; 1902—1988) http://unicat.nlb.by/
- Член-карэспандэнт КАЧУРА Іван Міхайлавіч http://nasb.gov.by/
- Іван Міхайлавіч Качура ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 24 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Турыне (Пухавіцкі раён)
- Памерлі 1 ліпеня
- Памерлі ў 1988 годзе
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выпускнікі Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума імя У. Е. Лабанка
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Эканамісты СССР
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта