Емяльян Раманавіч Вітун
Емяльян Раманавіч Вітун | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1933 (91 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, навуковец |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук |
Альма-матар |
Емяльян Раманавіч Вітун (нар.1 ліпеня 1933, в. Мачуль, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1971), прафесар (1991).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць «Аграномия», 1961), Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (аспірантура, 1971).
Працаваў у Кустанайскім філіяле Цэлінаградскага сельскагаспадарчага інстытута (1972—1977, дацэнт кафедры эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, з 1977 — дэкан эканамічнага факультэта), Гродзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым інстытуце (1977—1997, дацэнт, загадчык кафедры арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, прафесар кафедры эканомікі АПК, прарэктар па вучэбнай рабоце, у 1990—1995 — рэктар), Гродзенскім філіяле Інстытута сучасных ведаў (1998—2005, загадчык кафедры эканомики и менеджменту), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 2005, прафесар кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве).
Навуковыя інтарэсы: эканоміка сельскай гаспадаркі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Экономические основы планирования производства и государственных заготовок сельскохозяйственнх продуктов в совхозах восточных районов (на примере совхозов Кустанайской области КазССР) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 594 / Витун Емельян Романович. — Москва, 1971.
- Емельян Романович Витун / Гродненский сельскохозяйственный институт. — Гродно, 1993.
- Витун Емельян Романович // Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала XXI века: персональный состав, направления исследований и научные результаты. — Минск, 2006. — С. 9.
- Нарадзіліся 1 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Столінскім павеце
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Кандыдаты эканамічных навук
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
- Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта