Валянцін Дзмітрыевіч Цімашынін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валянцін Дзмітрыевіч Цімашынін
Дата нараджэння 30 снежня 1922(1922-12-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка 1993(1993-03-27) (70 гадоў)
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат сельскагаспадарчых навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»

Валянцін Дзмітрыевіч Цімашынін (30 снежня 1922, г. Дзямідаў, Смаленская вобласць, Расія — 27 сакавіка 1993) — беларускі спецыяліст у галіне раслінаводства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1952), дацэнт (1954). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут (1949).

Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым інстытуце (1952—1992, у 1956—1959 — намеснік дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце, 1959—1965 — рэктар, 1970—1984 — загадчык кафедры раслінаводства, 1971—1976 — дэкан агранамічнага факультэта, 1984—1986 — дэкан завочнага факультэта).

Навуковыя інтарэсы: бульбаводства; тэхналогія вырошчвання цукровых буракоў у Беларусі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэны Айчыннай вайны, «Знак Почета», медалі «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Влияние разных условий выращивания сортов картофеля на изменение продуктивности их потомства : автореферат диссертации … кандидата сельскохозяйственных наук / Тимошинин В. Д. — Ленинград, 1952.
  • Валентин Дмитриевич Тимошинин / Гродненский сельскохозяйственный институт. — Гродно, 1993. — 13, [2] с. : портр.
  • Умелый организатор : [Тимошинин Валентин Дмитриевич] / Чернышева М., Кондратов Г., Мартинчик Н. // Гродненская правда. — 1982. — 31 декабря.