Валянцін Васільевіч Герасімаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Герасімаў
Міністр паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь
14 сакавіка 1994 — 11 чэрвеня 1997
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір
Сяргей Лінг
Папярэднік пасада ўтвораная
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь
16 студзеня 1992 — 14 сакавіка 1994
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Папярэднік пасада ўтвораная
Пераемнік пасада скасаваная

Нараджэнне 1938(1938)
Смерць 20 мая 2016(2016-05-20)
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Дзейнасць палітык

Валянці́н Васі́льевіч Гера́сімаў (1938, г. Варонеж, Расія — 20 мая 2016) — беларускі дзяржаўны дзеяч, 1-ы міністр паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь (19921997), кандыдат тэхнічных навук (1993).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1991-1992 — начальнік Беларускага тэрытарыяльнага энергетычнага аб’яднання.

16 студзеня 1992 года быў прызначаны Міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь.[1] 14 сакавіка 1994 Міністэрства было скасавана[2] і на яго базе было ўтворана Міністэрства паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

3 снежня 1994 года быў зацверджаны на пасадзе Міністра паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь.[3]

11 чэрвеня 1997 года быў вызвалены ад пасады Міністра[4] і прызначаны выконваючым абавязкі прэзідэнта Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна[5], а 20 снежня 1997 года быў зацверджаны на гэтай пасадзе.[6]

4 мая 2000 года выйшаў на пенсію.[7]

У якасці эксперта ўдзельнічаў у рабоце секцыі экспертнага савета па энергетыцы і энергаэфектыўнасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.[8]

Заслужаны энергетык БССР.

Зноскі

  1. Пастанова Вярхоунага Савета Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 1992 г № 1424-XII «Аб прызначэнні Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  2. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 1994 г. № 145 «Аб удасканаленні структуры органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь і скарачэнні расходаў на іх утрыманне» (руск.)
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 1994 г № 241 «Аб прызначэнні В. В. Герасімава Міністрам паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 1997 г. № 329 «Аб вызваленні В. В. Герасімава ад пасады Міністра паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  5. [[https://web.archive.org/web/20160305001037/http://pravo2000.by-ru.info/baza13/d12959.htm Архівавана 5 сакавіка 2016. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 1997 г. № 705 «Аб прызначэнні В.В.Герасімава выконваючым абавязкі прэзідэнта Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна» (руск.)]]
  6. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 1997 г. № 1690 «Аб прызначэнні В. В. Герасімава прэзідэнтам Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна» (руск.)
  7. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 мая 2000 г. № 628 «Аб вызваленні В. В. Герасімава ад пасады прэзыдэнта Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна» (руск.)
  8. [https://web.archive.org/web/20160304135354/http://www.government.by/upload/docs/filef3841307722183f8.PDF Архівавана 4 сакавіка 2016. Архівавана 4 сакавіка 2016. Архівавана 4 сакавіка 2016. Склад экспертнага савета па праектах дзяржаўных праграм (руск.)] Архівавана 4 сакавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]