Аляксандр Уладзіміравіч Азярэц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Азярэц
Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь
5 мая 2006 года — 18 красавіка 2013 года
Папярэднік: Аляксандр Агееў
Пераемнік: Уладзімір Патупчык
 
Адукацыя:
Дзейнасць: інжынер, палітык
Нараджэнне: 9 мая 1953(1953-05-09) (65 гадоў)

Алякса́ндр Уладзі́міравіч Азярэ́ц (9 мая 1953, в. Гарбацэвічы, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, у 2006-13 міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 мая 1953 года ў в. Гарбацэвічы Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці Беларускай ССР.

У 1976 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Цеплавыя электрычныя станцыі», у 1993 годзе — Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне вытворчасцю»[1].

19761987 — інжынер ВТА, інжынер групы рэжымаў, начальнік змены катлатурбіннага цэха, старшы інжынер — кіраўнік лабараторнага цэха Віцебскай ЦЭЦ «Белгалоўэнерга».

19871996 — начальнік службы цеплатэхнічнага абсталявання РЭУ «Віцебскэнерга», намеснік галоўнага інжынера па цеплатэхнічнай частцы ВА «Віцебскэнерга».

19962000 — намеснік генеральнага дырэктара па агульных пытаннях Віцебскага РУП «Віцебскэнерга».

У 2000 годзе прызначаны генеральным дырэктарам Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга».

Намеснік старшыні Савету дырэктараў ААТ «Белгазпрамбанк».

З мая 2006 да красавіка 2013 года — міністр энергетыкі Беларусі. Вызвалены ад пасады з фармулёўкай «за правалы ў кіраванні энергетычнай галіной»[2].

Зноскі

  1. Біяграфія Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Азярца А.У.. Аб міністэрстве. Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь. Праверана 10 верасня 2010.
  2. news.belta.by

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]