Аляксандр Віктаравіч Агееў
Аляксандр Віктаравіч Агееў | ||
| ||
---|---|---|
6 жніўня 2004 года — 5 мая 2006 года | ||
Прэм’ер-міністр: | Сяргей Сідорскі | |
Прэзідэнт: | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік: | Уладзімір Сямашка | |
Пераемнік: | Аляксандр Азярэц | |
Партыя: | ||
Адукацыя: | ||
Дзейнасць: | інжынер, палітык | |
Нараджэнне: | 31 студзеня 1952[1] (67 гадоў) | |
Узнагароды: |
Алякса́ндр Ві́ктаравіч Аге́еў (нар. 31 студзеня 1952, в. Трылесіна, Горацкі раён (цяпер — Дрыбінскі раён), Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (2004—2006).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 31 студзеня 1952 года ў в. Трылесіна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларускай ССР.
У 1971 годзе скончыў Магілёўскі політэхнічны тэхнікум, у 1979 — Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «інжынер-механік».
З 1971 года працаваў тэхнікам-механікам Аршанскага гархарчгандлю.
У 1971—1973 — служба ў Савецкай арміі.
У 1979—1981 — старшы інжынер-кантралёр станцыі тэхнічнага абслугоўвання, намеснік кіраўніка Бялыніцкай райсельгастэхнікі Магілёўскага вобласці.
У 1981—1992 — інструктар аргаддзела Бялыніцкага РК КПБ, старшыня райсельгасхіміі, намеснік старшыні Бялыніцкага аграпрамысловага аб'яднання, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бялыніцкага райвыканкама.
З 1992 — старшыня Бялыніцкага райвыканкама.
27 красавіка 2000 года ўказам Прэзідэнта прызначаны памочнікам Прэзідэнта — галоўным інспектарам па Брэсцкай вобласці.
6 жніўня 2004 года ўказам Прэзідэнта № 384 прызначаны Міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь[2].
5 мая 2006 года ў сувязі з пераходам на іншую працу быў вызвалены з пасады міністра[3].
16 мая 2006 года быў прызначаны намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[4], а 23 кастрычніка 2012 года быў адпраўлены ў адстаўку[5].
Выбарчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
У 1991—1994 — дэпутат Бялыніцкага раённага Савета.
У 1992—1994 — дэпутат Магілёўскага абласнога Савета.
З 1996 года — член Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
У Аляксандра Агеева ёсць катэдж ў элітным мінскім раёне Дразды, дзе жывуць у асноўным прадстаўнікі ўлады і людзі блізка звязаныя з Аляксандрам Лукашэнкам[6].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 9. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2004 № 384 «Аб прызначэнні А. В. Агеева Міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь»(руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 288 «Аб вызваленні ад пасад некаторых членаў Урада Рэспублікі Беларусь»(руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2006 г. № 326 «Аб прызначэнні А. В. Агеева намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь»(руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2012 г. № 486 «Аб вызваленні ад пасады А. В. Агеева»(руск.)
- ↑ http://nn.by/?c=ar&i=155262
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Члены Камуністычнай партыі Беларусі
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
- Нарадзіліся 31 студзеня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Дрыбінскім раёне
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Міністры энергетыкі Рэспублікі Беларусь
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
- Старшыні раённых выканаўчых камітэтаў Беларусі
- Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання