Уладзімір Ільіч Сямашка
Уладзімір Сямашка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас | ||||||
Папярэднік | Ігар Петрышэнка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі Міхаіл Мясніковіч |
||||||
Пераемнік | Васіль Мацюшэўскі | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Генадзь Навіцкі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Агееў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Пераемнік | Ігар Ляшэнка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 лістапада 1949 (72 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | інжынер-механік, дыпламат | ||||||
Узнагароды |
Уладзімір Ільіч Сямашка (нар. 20 лістапада 1949, Калінкавічы, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, са снежня 2014 года па 18 жніўня 2018 года — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1972 годзе з адзнакай скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Інжынер-механік. Пасля заканчэння інстытута з 1972 па 1974 г. служыў у Савецкай Арміі.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 годзе ў якасці інжынера-канструктара ў канструктарскім бюро машынабудавання завода ім. Дзяржынскага НВА "Інтэграл". У 1974-1996 гг. працаваў інжынерам-канструктарам, начальнікам КБ-44, начальнікам ТА-4 ОКБМ, галоўным інжынерам АКБМ, галоўным інжынерам машынабудаўнічага комплексу завода імя Ф.Э.Дзяржынскага НВА "Інтэграл". У 1996-2001 гг. працаваў генеральным дырэктарам Мінскага ВА "Гарызонт" - дырэктарам Мінскага завода "Гарызонт".
У 2001 годзе прызначаны на пасаду міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
З ліпеня 2003 па снежань 2003 г. - выконваючы абавязкі Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Са снежня 2003 года - Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
27 снежня 2014 года прызначаны намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі[1].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2].
13 лістапада 2018 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і па сумяшчальніцтве паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Эканамічным савеце СНД і пры АДКБ, спецыяльным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД, АДКБ[3].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- У 2000 годзе за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё радыёэлектроннай прамысловасці аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- У 2001 годзе за плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Узнагароджаны ордэнам Пашаны.
Зноскі
- ↑ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні . Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 снежня 2014.
- ↑ Архіўная копія(руск.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Прыняцце кадравых рашэнняў(бел.) . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 14.11.2018.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Старонка на праекце BelarusProfile (бел.)
- Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
- Старонка на сайце Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь Архівавана 31 сакавіка 2015.