Валянцін Міхайлавіч Цярэнцьеў
Валянцін Міхайлавіч Цярэнцьеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 красавіка 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 снежня 1983 (76 гадоў) |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фізіялогія раслін |
Месца працы | Інстытут эксперыментальнай батанікі АН БССР |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія |
Навуковы кіраўнік | Ц. М. Годнеў |
Партыя | |
Узнагароды |
Валянцін Міхайлавіч Цярэ́нцьеў (7 красавіка 1907, Веліж — 14 снежня 1983) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Доктар біялагічных навук (1959). Прафесар (1962). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]В. М. Цярэнцьеў нарадзіўся ў горадзе Веліж (сучасны раённы цэнтр у Смаленскай вобласці Расіі). У 1936 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Член КПСС з 1938 года. З 1946 года ў Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР, з 1951 г. вучоны сакратар прэзідыума АН БССР. У 1948 годзе пад кіраўніцтвам Ц. М. Годнева абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1958 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Основные вопросы физиологии хлебных злаков на торфяной почве». З 1954 г. загадчык лабараторыі, а з 1978 г. навуковы кансультант Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]В. М. Цярэнцьеў займаўся вывучэннем фізіялогіі жыўлення, абмену рэчываў, прадукцыйнасці сельскагаспадарчых раслін, фізіялогіі збожжавых культур на тарфяных глебах, уплыву мікраэлементаў на фарміраванне механічнай тканкі раслін у сувязі з устойлівасцю да палягання, тэхналогіі вырошчвання гароднінных і дэкаратыўных раслін у замкнёных экасістэмах з выкарыстаннем штучных глебаў.
Сярод апублікаваных прац:
- Особенности физиологии роста хлебных злаков на торфяных почвах — Мн., 1970.
- Полифосфаты и минеральное питание растений — Мн., 1978 (у сааўтарстве).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цярэнцьеў Валянцін Міхайлавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 305.
- Ламан М. А. Цярэнцьеў Валянцін Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 196—197.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ТЕРЕНТЬЕВ Валентин Михайлович (1907—1983) Архівавана 28 ліпеня 2017. (руск.) // Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі