Перайсці да зместу

Ціхан Мікалаевіч Годнеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ціхан Мікалаевіч Годнеў
Дата нараджэння 24 сакавіка (5 красавіка) 1893 ці 24 сакавіка 1893(1893-03-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1982(1982-10-29)[1] (89 гадоў)
Грамадзянства
Дзеці Марыя Ціханаўна Чайка
Род дзейнасці навуковец, батанік, біяхімік, plant physiologist, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіялогія, біяхімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар
Вядомы як заснавальнік навуковай школы па біясінтэзе хларафілу
Член у
Узнагароды

Ціхан Мікалаевіч Го́днеў (5 красавіка 1893, Задонск, Ліпецкай вобласці, Расія — 29 кастрычніка 1982) — беларускі фізіёлаг раслін, заснавальнік навуковай школы па біясінтэзе хларафілу. Акадэмік АН Беларусі (1940; член-карэспандэнт, 1936), доктар біялагічных навук (1935), прафесар (1926). Заслужаны дзеяч навукі (1944). Прэмія імя Ціміразева АН СССР  (руск.) (1967)[5].

Ціхан Годнеў нарадзіўся 6 красавіка 1893 г. у горадзе Задонску (Расія) ў сям’і настаўнікаў гімназіі. У 19031911 гг. вучыўся ў Яраслаўскай гімназіі разам з Максімам Багдановічам і Уладзімірам Аляксандравічам Энгельгардам, з якімі і пазней захоўваў цёплыя і сяброўскія адносіны. Пасля заканчэння гімназіі паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт на натуральнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта, які з адзнакай скончыў у 1916 годзе. Працаваў у ім на кафедры фізіялогіі раслін[6].

У 1919 годзе пераходзіць на працу выкладчыкам анатоміі і фізіялогіі, а затым загадчыкам кафедрай Астраханскага ўніверсітэта. У 19231927 гадах — дацэнт, з 1926 года прафесар у Іванава-Вазнясенскім політэхнічным інстытуце[6].

У 1928 годзе пераехаў у Беларусь, дзе ў 19281941 гг. працаваў загадчыкам кафедры фізіялогіі раслін у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі у г. Горкі і Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1935 г. Ціхану Годневу была прысуджана навуковая ступень доктара біялагічных навук. У 19351941 гг. узначальваў кафедру фізіялогіі раслін біялагічнага факультэта БДУ, кіраваў працай па фотасінтэзе і біясінтэзе пігментаў у лабараторыі фізіялогіі раслін Інстытута біялогіі АН БССР. У 1936 годзе выбраны член-карэспандэнтам, а ў 1940 г. — акадэмікам АН БССР[6].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у 19411943 гг. працаваў прафесарам Свярдлоўскага сельскагаспадарчага інстытута. У 19451969 гг зноў узначальваў кафедру фізіялогіі раслін біялагічнага факультэта БДУ, у 1945—1966 гг. таксама з’яўляўся загадчыкам лабараторыяй хларафіла ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР. У 19671969 гг. узначальваў аддзел хларафіла Лабараторыі біяфізікі і ізатопаў АН БССР[6].

У 1956 годзе старшыня Беларускага рэспубліканскага батанічнага таварыства[7].

Памёр 29 кастрычніка 1982 года[6].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]
«Пабудова органічнай матэрыі ў лісьце зялёнай расьліны». 1934

Аўтар навуковых прац па біяхіміі раслінных пігментаў. Выдвінуў ідэі аб фарміраванні хларафілу праз манапірол і лейказлучэнні  (руск.) парфірынаў  (руск.), аб адзіным працэсе сінтэзу хларафілу і гему  (руск.) з вугляводаў, аб адносна сталай колькасці хларафілу ў адзінцы аб’ёму хларапластаў[5].

Даказаў адзінства протахларафілу ў раслінным свеце, ператварыў протахларафілід  (руск.) у цемнаце ў хларафіл. Даследаваў стан фотасінтэтычных пігментаў у антагенезе ў залежнасці ад светлавых і тэмпературных умоў, механізм утварэння парфірынаў, а таксама змяненні хларапластаў у антагенезе[5].

  • Строение хлорофилла и методы его количественного определения. — Мн., 1952
  • Хлорофилл. Его строение и образование в растении. — Мн., 1963
  • Вопросы биосинтеза хлорофилла и каротиноидов (в соавт.) — В кн.: Биохимия и биофизика фотосинтеза. М., 1965

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1 2 Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 29 ліпеня 2025.
  2. Годнев Тихон Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  3. Макаревич Т. А., Жукова Т. В., Ковалевская Р. З. и др. Нарочанская биологическая станция в истории гидробиологии и судьбах гидробиологов, Naroch biological Station in the History of Hydrobiology and in the fates of Hydrobiologists // Историко-биологические исследования — 2022. — Т. 14, вып. 1. — С. 87–109. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24412/2076-8176-2022-1-87-109
  4. Летопись Российской академии наук. Т. VI. 1941—1945М.: Архив Российской академии наук, 2021. — С. 333. — 592 с. — ISBN 978-5-6046932-0-9
  5. 1 2 3 Годнев Тихон Николаевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 153. — 737 с.
  6. 1 2 3 4 5 Тихон Николаевич Годнев Архівавана 26 верасня 2020.
  7. Батанічнае таварыства // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.
  8. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1988.  Мінск.  333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Годнев Тихон Николаевич // В кн: Лившиц, В. М, Цыганов, А. Р., Саскевич, П. А. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники: академики и члены корреспонденты. — Горки: 2017. — С. 28—29.
  • Годнеў Ціхан Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 230—231. — 800 с. 5 000 экз. ISBN 985-11-0026-9.