Валянцін Уладзіміравіч Авечкін
| Валянцін Уладзіміравіч Авечкін | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 9 (22) чэрвеня 1904 ці 22 чэрвеня 1904[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 27 студзеня 1968[2][1] (63 гады) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | журналіст, драматург, пісьменнік |
| Мова твораў | руская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Партыя |
|
| Узнагароды | |
Валянцін Уладзіміравіч Авечкін (руск.: Валентин Владимирович Ове́чкин; 9(22).6.1906, Таганрог — 27 студзеня 1968, Ташкент) — савецкі празаік . Член КПСС з 1929.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Таганрогскім тэхнічным вучылішчы (1913-19). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1925-31 гадах — старшыня сельскагаспадарчай камуны; у 1930-я гг. партыйны працаўнік, журналіст. Першае апавяданне апублікаваў у 1929 годзе. Аўтар аповесцей «Праскоўя Максімаўна» (1939), «Госці ў Стукачах», «Без роду, без племя» (абедзве — 1940), «З франтавым прывітаннем» (1945). Прыкметнай падзеяй у літаратурным і грамадскім жыцці краіны стаў наватарскі твор Авечкіна «Раённыя будні» (1952-56), у якім узняты і глыбока даследаваны актуальныя праблемы сельскай гаспадаркі, створаны праўдзівыя вобразы раённых кіраўнікоў; з дакладных партыйных пазіцый у кнізе зацвярджаліся ленінскія нормы партыйнага жыцця. Мастацкая своеасаблівасць «Раённых будняў», якія аказалі ўплыў на наступнае развіццё літаратуры пра вёску, праявілася ў спалучэнні публіцыстыкі з псіхалагічнай распрацоўкай характараў. Авечкін — аўтар п’ес «Насця Коласава» (1949), «Насустрач ветру» (1958), «Летнія дажджы» (1959), «Час пажынаць плады» (1960), нарысаў і артыкулаў. З 1963 года жыў у Ташкенце. Працаваў над аўтабіяграфічным цыклам «Нявыдуманыя нарысы». Скончыў жыццё самагубствам.
Зноскі
- 1 2 ОВЕЧКИН Валентин Владимирович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 679–683. — ISBN 5-94848-262-6
- 1 2 3 Овечкин Валентин Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Нарадзіліся 22 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Таганрогу
- Памерлі 27 студзеня
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Ташкенце
- Пахаваныя на Боткінскіх могілках
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Расіі
- Пісьменнікі СССР