Валяр’янавыя
Валяр’янавыя | |||||||||||||||
Valeriana pyrenaica | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Valerianoideae Raf. (1820) | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
Тыпавы род | |||||||||||||||
|
Валяр’янавыя[1] (Valerianoideae) — падсямейства аднагадовых і шматгадовых раслін сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae), распаўсюджаных галоўным чынам ва ўмераных абласцях Амерыкі, Еўразіі і Афрыкі.
Найбольшае значэнне маюць прадстаўнікі родаў валяр’ян (Valeriana), валер’янэла (Valerianella), Patrinia (прымяняюцца разам з валяр’ян лекавы (Valeriana officinalis)) і Centranthus (дэкаратыўныя). З некаторых валяр’янавых атрымліваюць сапраўдны, або пахучы, нард — касметычны і лячэбны сродак.
Віды роду валер’янэла (Valerianella) больш вядомыя як палявая салата. Апрацоўваюць пераважна ў краінах Заходняй Еўропы і ў ЗША; лісце ўжываюць як салату.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Травы, рэдка паўкусты і кусты.
Лісце супраціўнае, суцэльнае, тройчатае або рассечанае, без прылісткаў.
Кветкі двухполыя або раздзельнаполыя, часцей 5-членныя, больш ці менш асіметрычныя, радзей амаль правільныя, звычайна дробныя, у шматкветкавых складаных суквеццях. Тычынак 4 або 3-1. Гінецэй з 3 пладалісцікаў, з якіх 2 недаразвіваюцца. Завязь ніжняя.
Плод часта забяспечаны крылападобнай або пёрыстай лятучкай.
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Падсямейства Валяр’янавыя ўключае 14 родаў[2]:
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. картку арганізма).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Т. 4. Брасос — Веш. — М. : Советская энциклопедия, 1971. — 600 с. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Валериановые // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Валяр’янавыя ў Біялагічным слоўніку