Ванда Марцінш душ Рэйш
Ванда Марцінш душ Рэйш | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 лістапада 1959 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, настаўніца, перакладчыца, грамадская дзяячка |
Гады творчасці | з 2017 |
Мова твораў | беларуская і літоўская мова |
Узнагароды |
Ва́нда Марцінш душ Рэйш (літ.: Vanda Martinš duš Reiš; нар. 19 лістапада 1959, вёска Муляры, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, БССР, СССР) ― беларуская і літоўская паэтэса, перакладчыца, публіцыстка, грамадская дзяячка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1959 годзе ў вёсцы Муляры на Пастаўшчыне. Маці была з літоўскамоўнай сям’і, а беларускую мову з яе мясцовым дыялектам Ванда ўспадкавала ад бацькі[1].
У 1980 годзе скончыла Віцебскі педагагічны інстытут і пераехала жыць у Вільню, дзе напачатку працавала эканамісткай на заводзе лічыльнікаў і, адначасова, вучылася завочна на эканамічным факультэце Віленскага ўніверсітэта. Пасля працавала настаўніцай у Вільні, а ў самым пачатку 90-х выехала на сталае жыхарства ў Вялікабрытанію. З 1998 г. дзяліла свой час паміж Эдынбургам (Шатландыя) і Мадэйрай (Партугалія)[2].
Апошнія гады жыве ў Літве, каля Трокаў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Вершы шмат гадоў пісала «ў стол». Прыслухаўшыся да парадаў вядомага беларускага паэта Алега Мінкіна і старшыні віленскага беларускага клуба «Сябрына» Валянціна Стэха, у 2019 годзе ў віленскім выдавецтве «Рунь» выдала зборнік вершаў «Плод авакада», а ў 2020 годзе ў выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў другі зборнік вершаў «Мора мары», які ўвайшоў у доўгі спіс прэтэндэнтаў на прэмію імя Наталлі Арсенневай[3].
З 2017 года друкуецца ў альманаху «Беларус», а таксама публікавала падборкі вершаў у часопісе «Дзеяслоў» і ў газеце «Літаратура і мастацтва». Шмат перакладае літоўскіх, польскіх (віленскіх), англійскіх, іспанскіх і партугальскіх паэтаў. Пераклала шмат літоўскіх паэтаў: Вітаўтаса Мачэрніса, Антанаса Ёнінаса і Антанаса А. Ёнінаса, Томаса Венцлаву, Юстына Марцынкявічуса, Генрыкаса Радаўскаса і інш[4].
Актыўна ўдзельнічае ў грамадска-палітычным і культурным жыцці Вільні, падтрымліваючы прэстыж беларускай мовы ў Літве і ўшаноўвае багатую беларускую спадчыну Вільні[5].
У 2022 годзе Ванда Марцінш дуж Рэйш пераклала з літоўскай на беларускую мову тэксты дысідэнткі і пісьменніцы Далі Грынкевічуце — «Літоўцы ля мора Лапцевых».
Таксама піша вершы па-літоўску.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Плод авакада, Рунь, Вільня, 2019.
- Мора Мары, Кнігазбор, Мінск, 2020.
- Даля Грынкявічутэ, Літоўцы ля мора Лапцевых, Клайпеда, 2022 (пераклад Ванды Марцінш душ Рэйш).
Зноскі
- ↑ Яна Будовіч (25.11.2020). «На тым баку Месяца». Звязда.
- ↑ Дзеяслоў, №4 (101) /ліпень-жнівень/ 2019, с. 250.
- ↑ «Прэзентацыя кніжкі Ванды Марцінш душ Рэйш „Мора Мары“». Сябрына, Віленскі гарадскі беларускі клуб.
- ↑ DALIOS GRINKEVIČIŪTĖS KNYGOS «LIETUVIAI PRIE LAPTEVŲ JŪROS» VERTIMO Į BALTARUSIŲ KALBĄ PRISTATYMAS, Maironio lietuvių literatūros muziejus, https://maironiomuziejus.lt/renginiai/dalios-grinkeviciutes-knygos-lietuviai-prie-laptevu-juros-vertimo-i-baltarusiu-kalba-pristatymas/
- ↑ «Ванда Марцінш душ Рэйш». Камунікат.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Нарадзіліся 19 лістапада
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэтэсы Беларусі
- Пісьменніцы Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Пісьменніцы Літвы
- Перакладчыкі Літвы
- Беларускамоўныя паэты
- Літоўскамоўныя паэты
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з літоўскай мовы