Васькаў камень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ва́ськаў ка́мень — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны за 1 км на паўночны захад ад в. Аўгустова Валожынскага раёна Мінскай вобласці, на схіле марэннай грады, у лесе. Валун сіеніту даўжынёй 3,9 м, шырынёй 3,2 м, вышынёй 1,7 м, у абводзе 11 м, аб'ём 21 м3, маса каля 56 т. Прынесены ледавіком каля 125 тысяч гадоў назад з поўдня Фенаскандыі. Памеры бачнай часткі Васькава каменя былі значна большыя да ўзрыву, якім у свой час спрабавалі разбурыць валун.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]