Васіль Іванавіч Вайнонен
Васіль Іванавіч Вайнонен | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 (21) лютага 1901[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 сакавіка 1964[3] (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | харэограф, балетмайстар, артыст балета |
Прэміі | |
Узнагароды |
Васіль Іванавіч Вайнонен (руск.: Васи́лий Ива́нович Вайно́нен; 1901—1964) — рускі савецкі артыст балета і балетмайстар. Заслужаны артыст РСФСР (1939). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1947, 1949).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Васіль Вайнонен нарадзіўся 8 (21) лютага 1901 года ў Пецярбургу. Пасля заканчэння ў 1919 годзе Петраградскага харэаграфічнага вучылішча (клас Уладзіміра Панамарова) да 1938 года працаваў у Ленінградскім тэатры оперы і балета імя Кірава, дзе выконваў невялікія характарныя партыі.
Працу балетмайстра пачаў у 1920-я гады з пастаноўкі канцэртных нумароў. Першая вялікая праца — пастаноўка балета «Залаты век» Дзмітрыя Шастаковіча ў 1930 годзе. У 1932 годзе ў Ленінградскім тэатры оперы і балета ажыццявіў пастаноўку балета «Полымя Парыжа» Барыса Асаф’ева, праз год стварыў новую рэдакцыю (1933), а ў 1947 годзе перанёс яго ў Вялікі тэатр. Балет Пятра Чайкоўскага «Шчаўкунок» быў пастаўлены ў 1934 годзе ў Тэатры імя Кірава, а ў 1938 годзе — у Вялікім тэатры.
Творчасць балетмайстра прыпала на гады станаўлення сацыялістычнага мастацтва, калі да ўсіх відаў мастацтва прад’яўляліся патрабаванні сацыялістычнага рэалізму. У дачыненні да балета гэтыя патрабаванні патрабавалі істотных новаўвядзенняў. Наватарства Вайнонена адбілася ў збліжэнні з рэальнасцю, пастаноўцы масавых танцаў, выкарыстанні фальклору, напрыклад танца баскаў у балеце «Полымя Парыжа». Роля кардэбалета, які прадстаўляў народ, значна ўзрасла, ён стаў актыўным персанажам. Мужчынскія групавыя танцы былі з’явай прынцыпова новай для балета, яны забяспечвалі гераізацыю спектакля, у спектаклях пераважаў бравурны, актыўны пачатак. Атрыманыя Вайноненам узнагароды (Сталінскія прэміі) сведчаць аб прыняцці яго творчых метадаў камуністычнымі ідэолагамі.
У 1951—1953 гадах узначальваў балетную трупу Новасібірскага тэатра оперы і балета.
Быў жанаты з Клаўдзіяй Армашэўскай, пасля смерці балетмайстра ўдава пакінула ўспаміны пра яго. В. І. Вайнонен памёр 23 сакавіка 1964 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Вайнонен Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Вайнонен Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Нарадзіліся 21 лютага
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 23 сакавіка
- Памерлі ў 1964 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі I ступені
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі II ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Асобы
- Артысты балета СССР
- Артысты балета XX стагоддзя
- Балетмайстры СССР
- Балетмайстры XX стагоддзя
- Артысты балета Марыінскага тэатра
- Балетмайстры Вялікага тэатра
- Балетмайстры Марыінскага тэатра