Васіль Аляксандравіч Юшкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Аляксандравіч Юшкевіч
Vasily Yushkevich.jpg
Дата нараджэння 16 (28) лютага 1897(1897-02-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1951(1951-03-15) (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Flag of Russia.svg Расійская імперыя (19151918)
Flag of the Russian Soviet Federative Socialist Republic (1918–1937).svg РСФСР (19191922)
Red Army flag.svg СССР (19221951)
Род войскаў РІА
РСЧА
Гады службы 19151951
Званне
Камандаваў 100-я стралковая дывізія
13-ы стралковы корпус
44-ы стралковы корпус
22-я армія (СССР)
31-я армія (СССР)
3-я ўдарная армія
Адэская ваенная акруга
Прыволжская ваенная акруга
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расіі
Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава I ступені Ордэн Кутузава I ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Commons-logo.svg Васіль Аляксандравіч Юшкевіч на Вікісховішчы

Васіль Аляксандравіч Юшкевіч (28 лютага 1897, Вільнюс — 15 сакавіка 1951, Масква) — савецкі ваенаначальнік, генерал-палкоўнік (1945). Член КПСС з 1919.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Беларус[2]. Нарадзіўся ў Вільні. У 1915 годзе скончыў 6 класаў камерцыйнага вучылішча і быў закліканы ў армію. Накіраваны ў Віленскае ваеннае вучылішча. У верасні 1915  года ў чыне прапаршчыка скончыў паскораны курс вучылішча, на той момант эвакуіраванага ў Палтаву.

Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне (камандзір узводу, роты). У Грамадзянскую вайну 1918—1920 камандаваў стралковай ротай, батальёнам, палком. Скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага камандскладу пры Ваеннай акадэміі ім. М. У. Фрунзэ (1926 і 1928), камандаваў стралковай дывізіяй і корпусам. У 1937 быў дарадчыкам у Іспаніі; удзельнічаў у Грамадзянскай вайне на баку рэспубліканскага ўраду. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 камандаваў 44-м стралковым корпусам, затым 28 жніўня-19 кастрычніка 1941 — 22-й арміяй, 19 кастрычніка 194119 сакавіка 1942 — 31-й арміяй, затым у красавіку 1942 — красавіку 1944 зноў 22-й арміяй, у красавіку — жніўні 1944 — 3-й ударнай арміяй. Удзельнічаў у баях на Заходнім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім і 2-м Прыбалтыйскім франтах. Удзельнік абароны Мінску, бітвы пад Масквой. З кастрычніка 1944 камандаваў войскамі Адэскай, у ліпені 1946-лістападзе 1950 Прыволжскай ваеннай акругі. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га і 3-га скліканняў (ад 1946).

Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцягу, ордэнамі Суворава і Кутузава 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі. У гонар Васіля Юшкевіча названая вуліца ў горадзе Паставы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Юшкевич Василий Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Рэпрэсіі ў Чырвонай Арміі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]