Васіль Аляксеевіч Сляпцоў
Васіль Аляксеевіч Сляпцоў | |
---|---|
руск.: Василий Алексеевич Слевцов | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1836 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 красавіка 1878 (41 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Q120834478? |
Маці | Q120834788? |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | руская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васіль Аляксеевіч Сляпцо́ў[2] (руск.: Василий Алексеевич Слевцов; 31 ліпеня 1836 — 4 красавіка 1878) — рускі пісьменнік і публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Варонежы. Сын афіцэра. Вучыўся ў Маскоўскай гімназіі, у 1849—1852 гадах вучыўся ў Пензенскім дваранскім інстытуце, у 1854—1855 гадах на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. Неўзабавае пераехаў у Яраслаўль, дзе быў акцёрам у гарадскім тэатры. У 1857—1862 гадах служыў чыноўнікам. Пад уплывам творчасці М. Г Чарнышэўскага у 1863 годзе арганізаваў у Санкт-Пецярбургу «Знаменскую камуну», дзе спрабаваў увасобіць сацыялістычныя ідэі ўсеагульнай працы, раўнапраўя жанчын і інш. Камуна была ліквідавана пад пагрозай ссылкі яе ўдзельнікаў. У 1866 годзе, пасля няўдалага замаху Д. І. Каракозава на імператара Аляксандра II В. А. Сляпцоў быў арыштаваны і неўзабаве вызвалены пад негалосны нагляд паліцыі.
У 1873 годзе у Сляпцова была выяўлена язва. Ён лячыўся на Каўказскіх Мінеральных водах, жыў у Тыфлісе, у маёнтку сваёй маці ў Саратаўскай губерні і ў Маскве. Перанёс аперацыю ў Санкт-Пецярбургу і зноў лячыўся.
Памёр В. А. Сляпцоў у маёнтку сваёй маці. Пахаваны на гарадскіх могілках у Сярдобску.
Літаратурная творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкавацца В. А. Сляпцоў пачаў у 1861 годзе[2]. Вядомасць яму прынёс цыкл нарысаў «Уладзімірцы і Клязьма» (1861). Аўтар фельетонаў, літаратурна-крытычных артыкулаў, цыкла нарысаў «Лісты аб Асташкаве», апавяданняў і драматычных эцюдаў «Гадаванка», «Начлег», «Свінні», «Мёртвае цела», аповесці «Цяжкі час» (1865), незавершанага рамана «Добры чалавек».
Зноскі
- ↑ а б Слепцов Василий Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сляпцоў Васіль Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 37. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- СЛЕПЦОВ, ВАСИЛИЙ АЛЕКСЕЕВИЧ (руск.) // Энцыклапедыя «Кругасвет»
- Нарадзіліся 31 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1836 годзе
- Нарадзіліся ў Варонежы
- Памерлі 4 красавіка
- Памерлі ў 1878 годзе
- Памерлі ў Расійскай імперыі
- Выпускнікі Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Расійскай імперыі
- Публіцысты Расійскай імперыі
- Пісьменнікі Расіі XIX стагоддзя
- Публіцысты XIX стагоддзя
- Рускамоўныя пісьменнікі XIX стагоддзя