Ян Караль Копаць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Караль Копаць
POL COA Kroje.svg
Герб «Роля»
Кашталян троцкі
1670 — 1 мая 1681
Папярэднік: Ян Себасцьян Кэнштарт
Пераемнік: Цыпрыян Павел Бжастоўскі
Ваявода полацкі
1658 — 1670
Папярэднік: Аляксандр Людвік Радзівіл
Пераемнік: Казімір Ян Сапега
 
Нараджэнне: каля 1633
Смерць: 1 мая 1681(1681-05-01)
Род: Копці
Бацька: Васіль Васілевіч Копаць
Маці: Барбара Хадкевіч
Жонка: Лукрэцыя Марыя Строцы
Дзеці: Францішка, Ганна

Ян Караль Копаць (? — 1 мая 1681) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1630-1640-я годы вучыўся ў Навадворскай акадэміі ў Кракаве, Кракаўскай акадэміі, Падуанскім універсітэце.

Староста берасцейскі ў 16521665 і 16701680. Вялікі літоўскі чашнік у 16561658 і падстолі ў 1658, ваявода полацкі з 1658; пасол на соймы 1648, 1650, 1653.

У палітычнай дзейнасці цесна звязаны з ваяводам віленскім і вялікім гетманам літоўскім Паўлам Янам Сапегам, нясвіжскім ардынатам Міхалам Казімірам Радзівілам. У 1664-1665 падтрымліваў групоўку Пацаў, выступаў разам з імі за пажыццёвае абранне караля. У 1660-я годы стаў дзяржаўцам дрыскім, бельскім, ковенскім, атрымаў Гарадзенскую эканомію.

Незадаволеная ім полацкая шляхта выступіла ў падтрымку Багуслава Радзівіла, прызначанага полацкім ваяводам яшчэ ў 1654; спрэчка паміж імі скончылася пераводам у 1670 Яна Караля на пасаду кашталяна троцкага.

У 1672 быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з роду Копцяў, сын Васіля Копця і Барбары Хадкевіч, дачкі кашталяна віленскага Гераніма Хадкевіча.

Ажаніўся з Лукрэцыяй Марыяй Строцы, удавой полацкага ваяводы Аляксандра Людвіка Радзівіла. З ёй меў дзвюх дачок:

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]