Васіль Елісеевіч Літко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Елісеевіч Літко
руск.: Василий Елисеевич Литко
Фатаграфія
Васіль Літко. Аўтапартрэт, 1922 г.
Дата нараджэння 1900
Дата смерці 17 лістапада 1939(1939-11-17)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графік, ілюстратар, мастак-плакатыст
Месца працы
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васі́ль Елісе́евіч Літко́ (руск.: Василий Елисеевич Литко; 190017 лістапада 1939) — мастак, графік і ілюстратар перыяду СССР. У канцы 1920-х гадоў ілюстраваў беларускія кнігі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і будаўнічага рабочага[1]. У 1916 годзе паступіў Акадэмію мастацтваў горада Петраграда[2], адначасова з вучобай працуе грузчыкам, мулярам і малатабойцам. Пасля Кастрычіцкай рэвалюцыі 1917 года кідае вучобу і ўступае ў рабочую дружыну.

У 1918 годзе працуе ў бальшавіцкіх газетах «Южная правда» і «Солдат революции». У 1919 годзе прызначаны камісарам інжынерна-камандных курсаў у Екацярынаславе. Удзельнічаў у баявых дзеяннях Чырвонай арміі, трапіў палон да белых фармаванняў, дзе правёў 8 месяцаў, быў вызвалены[3]. У час польска-савецкай вайны працуе камісарам цынкаграфіі і літаграфіі Заходняга фронту[1]. Адначасова супрацоўнічаў з выданнем «Окна сатиры Роста» Заходняй ваеннай акругі і франтавым часопісам «Красный шмель». Па заканчэнні вайна адкамандзіраваны ў Акадэмію мастацтваў для заканчэння вучобы, але праз стан здароўя, які рабіў немагчымым жыццё ў Ленінградзе, быў пераведзены ў маскоўскі Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут, які скончыў у 1924 годзе. Паралельна з вучобай выкладаў у Крамлёўскай аб’яднанай школе УЦВК. Як мастак супрацоўнічаў з шэрагам маскоўскіх выдавецтваў: «Московский рабочий», ЗИФ, працаваў у часопісах «Металлист» і «Деревообделочник».

У 1925—1926 гадах працаваў у Вятцы, у выдавецтве «Вятская правда», ілюстраваў газеты «Вятская правда», «Вятская деревня», «Южный пахарь». У 1927—1928 гадах Васіль Літко працаваў у выдавецтве «Молодая гвардия» і ГИХЛ.

З 1927 года працуе ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве. Праілюстраваў выданні кніг Янкі Маўра «Амок» (1929)[4] і «Палескія рабінзоны»[5][6] (1930), «За савецкую Беларусь» Аляксандра Чарвякова (1927), «Угрунь» Андрэя Александровіча (1927), «Прысады» (1927, 1928) і «На перагібе» Цішкі Гартнага (1928) і інш.

З 1931 года ў Маскве, працуе ў выдавецтве Учпедгиз. У 1932—1934 гадах у газетах «За уголь» і «Московская кочегарка». У 1935—1937 гадах стварыў серыю плакатаў на сельскагаспадарчую тэму для выдавецтваў «Наркомзем» і «Колхозная многотиражка». У 1938—1939 гадах працаваў у Ваенным выдавецтве. Загінуў, трапіўшы пад цягнік.

Кніжныя вокладкі аўтарства Васіля Літко[правіць | правіць зыходнік]

Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

У студзені—лютым 1940 года ў выставачнай залі Маскоўскага саюза мастакоў прайшла пасмяротная выстаўка Васіля Літко.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Автор Литко Василий Елисеевич | Аукцион онлайн. Продажи. Результаты. Цены. | antiqueauction.ru. antiqueauction.ru. Праверана 18 сакавіка 2024.
  2. Художник Литко Василий Елисеевич - Картины. Купить работы автора. egorovs.art. Праверана 18 сакавіка 2024.
  3. Лаврушин В. 2011, с. 73.
  4. Pin de Pačvarny em Вокладкі, ілюстрацыі, плакаты (англ.). Pinterest. Праверана 18 сакавіка 2024.
  5. Pin by Pačvarny on Вокладкі, ілюстрацыі, плакаты | Poster, Aesthetic (англ.). Pinterest. Праверана 18 сакавіка 2024.
  6. Маўр, Я. (1883-1971). Палескія рабінзоны: Прыгоды двух хлопцаў у Палескіх балотах / Янка Маўр. - Менск [Мінск : Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930. - 175, [1] c.] . elib.nlb.by (18 красавіка 1930). Праверана 18 сакавіка 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]