Алесь Дудар
Алесь Дудар | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | 24 снежня 1904 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 29 кастрычніка 1937 (32 гады) |
Месца смерці: | |
Грамадзянства: | |
Жонка: | Наталля Вячаславаўна Вішнеўская |
Альма-матар: | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | літаратуразнавец, перакладчык, паэт, аўтар, пісьменнік, літаратурны крытык |
Валодае мовамі: | беларуская |
Мова твораў: | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() | |
![]() |
Алесь Дудар, сапр.: Аляксандр Аляксандравіч Дайлідовіч (24 снежня 1904, в. Навасёлкі Мазырскага павета Мінскай губерні, цяпер Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць — 29 кастрычніка 1937, Мінск, НКУС; Псеўданімы і крыптанімы: Т. Глыбоцкі; Тодар Глыбоцкі; Ал. Д.; Т. Г.; Т.Г-кі; Арцём Яроцкі) — беларускі паэт, крытык, перакладчык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і беззямельнага селяніна. Падчас Першай сусветнай вайны Дайлідовічы знаходзіліся ў бежанстве. Выязджалі ў Тамбоўскую вобласць (Казлоў, цяпер Мічурынск). Вясной 1917 сям'я вярнулася ў Беларусь. Пасля заканчэння (1921) сярэдняй школы (па іншых звестках — 7-годкі) А. Дудар уступіў у тэатральную трупу У. Галубка. У 1923 адзін з заснавальнікаў мінскай, віцебскай і полацкай філій «Маладняка». У 1927—1928 вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультета БДУ. У выніку кампаніі супраць беларускіх пісьменнікаў-студэнтаў быў вымушаны пакінуць універсітэт. У снежні 1927 выйшаў з «Маладняка» і далучыўся да новага аб'яднання «Полымя».
За верш «Пасеклі наш край папалам…» арыштаваны ДПУ 20.3.1929; высланы на тры гады ў Смаленск. Зноў арыштаваны ў Смаленску 22.7.1930 і прывезены ў Мінск на допыты па справе «Саюза вызвалення Беларусі». У 1931 зноў у Смаленску. Пасля заканчэння тэрміну высылкі вярнуўся ў Мінск. Член СП БССР з 1934 года. У 1935—36 у асноўным займаўся перакладамі.
Трэці раз арыштаваны 31 кастрычніка 1936 у Мінску па адрасе: вул. Правадная, д. 15а, кв. 2. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 28.10.1937 як «член антысавецкай аб'яднанай шпіёнска-тэрарыстычнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 21.9.1957. Асабовая справа А. Дудара № 10861-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютаваў вершам у 1921 (газета «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Беларусь бунтарская» (1925), «Сонечнымі сцежкамі» (1925), «І залацісцей, і сталёвей» (1926), «Вежа» (1928), паэмы «Шанхайскі шоўк» (1926), «Слуцак» (1935), зборнік апавяданняў «Марсельеза» (1927). У 1959 выйшлі Выбраныя творы, у 1984 — зборнік вершаў і паэм «Вежа». Разам з А. Александровічам і А. Вольным напісаў раман «Ваўчаняты» (1925).
Выступаў і як крытык. Пад псеўданімам Т. Глыбоцкі выдаў зборнік артыкулаў «Пра літаратурныя справы» (1928).
Перакладаў з рускай, нямецкай, французскай моў. Пераклаў раман «Еўгені Онегін» і некаторыя творы А. Пушкіна, «Дванаццаць» А. Блока, урыўкі з «Фаўста» І. В. Гётэ, творы С. Ясеніна, Б. Пастарнака, М. Ціханава, Г. Гейнэ, Э. Вайнерта і інш. Асобнымі выданнямі выйшлі «Выбраныя вершы» С. Стандэ (1932), аповесць Ф. Гладкова «Новая зямля» (1932), раман У. Кузьміча «Крыллі авіяспіралі» (1932), «Апавяданне пра кайданы» М. Ляшко (1933), «Вільгельм Тэль» Ф. Шылера (1934), «Жаніцьба Фігара» П. Бамаршэ (1936).
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Беларусь бунтарская. Мн., БДВ, 1925
- Сонечнымі сцежкамі. Мн., БДВ, 1925
- І залацісцей, і сталёвей. Мн., БДВ, 1926
- Марсельеза. Апавяданні. Мн., 1927
- Пра літаратурныя справы. Крытычныя артыкулы. (Пад псеўданімам "Тодар Глыбоцкі"). Мн.,1928
- Вежа. Вершы. Мн., 1928.
- Выбраныя творы. Укладанне С.Баркоўскага. Мн., 1959;
- Вежа: Вершы і паэмы. Укладанне М.Яроша. Мн., 1984.
- Выбраныя творы. Мн., Лімарыус, 2017. Укладанне, прадмова, каментары Ганны Севярынец.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль.. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.|Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2. — Мн., 2005.
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Дудар Алесь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Багдановіч І. Будучыня з сінімі крыламі: Літаратурны партрэт А.Дудара // Роднае слова. 1994, № 12;
- Міхнюк У. Арыштаваць у высылцы: Дакументальны нарыс пра Алеся Дудара. Мн., 1996;
- Маракоў Л. Алесь Дудар: штрыхі да партрэта пісьменніка // Роднае слова. 2001. № 12.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Ганна Севярынец. "За ўсходнім дэспатам-царком мы бегаем на задніх лапах": стала вядомая дакладная дата напісання легендарнага "Пасеклі край наш папалам". // https://nn.by/?c=ar&i=205377
- Ганна Севярынец. Не-герой свайго часу. Жыццё і смерць Алеся Дудара. // https://nn.by/?c=ar&i=188512
- Ганна Севярынец: Самым зацятым праціўнікам расейскага ўплыву быў Алесь Дудар // https://www.svaboda.org/a/28370462.html
- Алесь Дудар (1904-1937). Адкрытая лекцыя Ганны Севярынец // https://www.youtube.com/watch?v=vXi98OBJS5Y
- Алесь Дудар: згублены пераклад «Анегіна» — у прамым эфіры 29 кастрычніка // https://novychas.by/kultura/ales-dudar-zhubleny-peraklad-anehina
- Васіль Дэ Эм (Васіль Дранько-Майсюк). Расстраляныя літаратары. Алесь Дудар, бунтоўны паэт, двойчы высланы, аднойчы забіты // Радыё Свабода, 09 кастрычніка 2017
![]() |
Алесь Дудар у Вікікрыніцах |
---|---|
![]() |
Алесь Дудар на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 24 снежня
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Памерлі 29 кастрычніка
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі БДУ
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне
- Крытыкі Беларусі
- Крытыкі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Постаці беларускага літаратуразнаўства
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Перакладчыкі з нямецкай мовы
- Перакладчыкі з французскай мовы
- Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Расстраляныя ў СССР