Белая Русь
Белая Русь, пазней Беларусія, Беларусь — пачаткова штучная геаграфічная назва, ужываная пераважна ў заходнееўрапейскім навуковым асяроддзі ў дачыненні да розных рэгіёнаў Усходняй Еўропы.
З канца 1620-х гадоў назва «Белая Русь» найчасцей пачала суадносіцца з усходнімі землямі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) — падзвінскімі і падняпроўскімі ваяводствамі і паветамі, прышоўшы ва ўжытак у ВКЛ з Заходняй Еўропы праз пасрэдніцтва твораў польскіх інтэлектуалаў[1]. У ВКЛ «Белая Русь» стала паралельным аналагам мясцовага паняцця «Русь» і была тапонімам[2], але назва «Белая Русь» усё ж значна саступала па частаце выкарыстання назве «Русь» для абазначэння тых самых падзвінскіх і падняпроўскіх рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага мясцовымі жыхарамі[3].
Назвы «Белая Русь» ніколі не было ў афіцыйнай назве Вялікага Княства Літоўскага і тытуле вялікіх князёў літоўскіх, але з 1655 года такая назва была ў тытуле маскоўскіх цароў, пазней расійскіх імператараў, і прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы.
Першай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай з «Беларусь» у назве была створаная ў 1632 годзе праваслаўная Магілёўская епархія (у Вялікім Княстве Літоўскім), якая з канца XVII ст. часта паралельна называлася «Беларускай епархіяй».
Першай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай свецкага характару, якая змяшчала ў сваёй афіцыйнай назве «Беларусь» было Беларускае генерал-губернатарства (1772—1796) у складзе Расійскай імперыі. Да пачатку 1870-х гадоў тапонім «Беларусія» («Белая Русь», «Белая Расія») адносіўся толькі да Віцебскай і Магілёўскай губерняў Расійскай імперыі. У 1870-я гады назва «Беларусія» ужо пачала адносіцца і да Мінскай губерні Расійскай імперыі, а пачынаючы з 1890-х гадоў стала агульнапрынятай назвай усіх тэрыторый, дзе кампактна жыў беларускі этнас[4].
20 студзеня (1 лютага) 1863 года назва «Беларусь» упершыню ўключана ў назву ўраду — Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі на чале з Кастусём Каліноўскім.
Ідэю не аўтаноміі ў складзе іншай дзяржавы, не федэрацыі або канфедэрацыі, а стварэння самастойнай дзяржавы, якая называлася б «Беларусь», выказаў Вацлаў Ластоўскі летам 1917 года[5]. Першай дзяржавай, якая ў афіцыйным найменні мела назву «Беларусь», была Беларуская Народная Рэспубліка (з 25 сакавіка 1918). Цяпер назву «Беларусь» у афіцыйным найменні мае Рэспубліка Беларусь (з 1991).
Гісторыя паходжання і ўкаранення
[правіць | правіць зыходнік]Першыя выпадкі ўжывання і міграцыя назвы
[правіць | правіць зыходнік]Назва «Белая Русь» упершыню зафіксавана ў лацінскай форме «Alba Ruscia» каля 1255—1260 гг. у ананімным геаграфічным трактаце «Пачатак апісання земляў» (лац.: Incipiunt descriptiones terrarum), знойдзеным у Ірландыі, і, верагодна, датычылася тэрыторыі Наўгародскай рэспублікі[6]. Назва была штучна ўведзеным геаграфічным тэрмінам сярэднявечнай заходнееўрапейскай схаластыкі, які доўга «шукаў» сабе канкрэтнае геаграфічнае месца. Сучасныя даследчыкі ўзнікненне і замацаванне тэрміна тлумачаць памылковым уяўленнем схаластыкаў пра Албанію (Albania), якая была кантамінацыяй Аланіі («Албаніі») тагачасных асецінаў на Каўказе і паўночнай «Албаніі» вепсаў у Фінскім заліве: «мяжуе на ўсходзе з Каспійскім морам і ўзыходзіць па ўзбярэжжы да Паўночнага акіяна, прасціраючыся да Меаційскіх азёраў і да найдзічэйшых пустынных месцаў» (Барталамей Англійскі )[7].
Наступныя па храналогіі звесткі пра Белую Русь («Alba Russia») паходзяць з твораў паўднёванямецкіх паэтаў 1360-х гг. — рыфмаванай хронікі Венгрыі Генрыха фон Мюгельна і вершаў Петэра Зухенвірта пра крыжацкія наезды на Пскоў, з якім «Alba Russia» і звязваецца. У 1381 г. назва «Alba Russia» адзінкава (і, хутчэй, выпадкова, бо да канца XVI ст. такая лакалізацыя не паўтараецца) аднесена да Полацка, «крэпасці Белай Русі» у «Хроніцы Польшчы » Яна з Чарнкова[8].
У пачатку XV ст. «Alba Russia» часта сустракаецца ў дакументах, звязаных з канцылярыяй імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонта Люксембурга. Першая датаваная выява Белай Русі («Alba Russia») у картаграфіі — на круглай карце свету Фра Маўра (1457). Да канца XV ст. абсалютная большасць згадак пра Белую Русь («Alba Russia») паходзіць з Заходняй Еўропы і адносіцца да тэрыторыі Вялікага Ноўгарада (Наўгародскай рэспублікі)[9].
З апошняй чвэрці XV ст. (лекцыі італьянскага гуманіста Пампонія Лета , паэма Матэа Баярда «Закаханы Раланд » і карты свету Генрыха Мартэла з Фларэнцыі) назва «Russia Alba» (Белая Русь) фіксуецца ў дачыненні да нізоўяў Дону і Паўночнага Прычарнамор’я . Гэтая другая «Russia Alba» паслядоўна не аддзялялася ад першай, бо, паводле геаграфічных уяўленняў Сярэднявечча вытокі Дона знаходзіліся далёка на поўначы, недзе побач з Ладажскім возерам[10].
З 1470-х гг. назва «Alba Russia» ў заходнееўрапейскіх пісьмовых крыніцах (звесткі і працы італьянцаў Дж. Вольп'е , Дж. Мафеі дэ Вальтэра, А. Кантарыні ) ужываецца пераважна да Маскоўскай дзяржавы Івана III. Змяненне сэнсу назвы «Белая Русь» было выклікана ўваходжаннем у 1471—1478 гг. у склад Масковіі зямель Наўгародскай рэспублікі, з якімі раней заходнееўрапейскія крыніцы звязвалі тапонім «Alba Russia» і якія датуль мелі цесныя гандлёвыя і культурныя кантакты з Заходняй Еўропай. Адбыўся перанос назвы — і ўжо вядомая заходнееўрапейцам назва «Белая Русь» («Alba Russia») зрабілася сінонімам малазнаёмай Масковіі (Вялікага Княства Маскоўскага), а не толькі зямель Вялікага Ноўгарада. Замацаванню ў еўрапейскай традыцыі тэрміна «Russia Alba» ў такім значэнні паспрыяла і выкарыстанне панегірыстамі маскоўскага велікакняжацкага дому эпітэту «белы» у значэнні «вялікі», «высакародны»[11].
Падзел на «Белую Русь», «Чорную Русь» і «Чырвоную Русь» у агульнапрынятым цяпер выглядзе сфарміраваўся не раней за другую палову XVII ст. і ні ў якім разе не можа лічыцца спадчынай уласна славянскіх уяўленняў аб чляненні Русі. Чорная Русь ніколі не была аўтэнтычнай назвай Верхняга Панямоння, як і Белая — Падзвіння і Прыдняпроўя. З усіх трох «каляровых» тэрмінаў першым з’явілася менавіта «Белая Русь». Тэрміны «Чырвоная Русь» і «Чорная Русь» узніклі амаль адначасова і працяглы час «канкурыравалі» за «права» абазначаць адныя і тыя ж тэрыторыі[12].
Самы даўні помнік усходнеславянскага паходжання, які згадвае «Белую Русь», — «Слово избранное от святых писаний еже на латыню», створанае, праўдападобна, сербам Пахоміем Лагафетам у Вялікім Ноўгарадзе каля 1461 г.[13]
«Белая Русь» у значэнні «Расійская дзяржава» сустракаецца на некаторых еўрапейскіх картах нават у пачатку XVIII ст., але ўсё радзей, і з 1720-х гг. ужо амаль не адносіцца да Масковіі[14].
-
«Белая Русь» (Rossia Bianca) паміж Вялікім Ноўгарадам і Халмагорамі на карце Джыралама Рушэлі (Венецыя), 1561 г.
-
Чарцёж Масквы (т.зв. «Сігізмундаў чарцёж»), які зроблены палякамі ў 1610 г. і мае тытул «Масква сталіца ўсёй Белай Русіі» (Moscovia urbs metropolis tutius Russiæ Albæ). План горада павёрнуты на 90 градусаў: поўнач — справа, зверху — захад
-
Карта «Вялікае Княства Маскоўскае ці Царства Белай Русі паводле апошніх паведамленняў» (Estats du Grandduc de Moscovie ou de l’Empereur de la Russie Blanche suivant les derniers relations), каля 1749 г. Картограф Гендрык дэ Лет (Нідэрланды)
«Alba Russia» ў храністаў Польскага Каралеўства ў XVI ст.
[правіць | правіць зыходнік]У польскія хронікі тэрмін «Alba Russiae» («Белая Русь») пранік з заходнееўрапейскіх крыніц. Першым гэта зрабіў у 1381 г. Ян з Чарнкова, а вядомыя польскія храністы Ян Длугаш, Бернард Вапоўскі і Марцін Бельскі не ведаюць гэтага тэрміна і карыстаюцца тэрмінамі «Русь» і «Літва». У 1512 г. польскі храніст Ян са Стробніцы ў сваім трактаце выкарыстоўвае тэрмін «Белая Русь» у дачыненні да ўсіх «русскіх» зямель ВКЛ аж да Крыма і зямель Вялікага Ноўгарада, узяўшы такую лакалізацыю ў нямецкага картографа Марціна Вальдзэемюлера[15]. У Вялікім Княстве Літоўскім (ВКЛ) тэрмін «Белая Русь» вядомы з канца XV ст. і ў большасці выпадкаў датычыўся Вялікага Княства Маскоўскага (напрыклад, на карце Віда-Ляцкага 1542 года, першай карце, створанай на тэрыторыі ВКЛ), радзей — Вялікага Ноўгарада.
Да часткі тэрыторыі ВКЛ, перш за ўсё да Смаленска як цэнтра Белай Русі, Полацка і Кіева, назву «Alba Russiae» («Белая Русь») шырока выкарыстаў польскі гісторык Марцін Кромер у сваёй кнізе «Oratio In Funere Sigismundi… Primi» (1548), пераняўшы гэта з працы Яна са Стробніцы. У сваёй кнізе «Аб паходжанні і гісторыі палякаў» (1555) Кромер абмежаваў «Літву» выключна тэрыторыяй ад Жамойці да Ваўкавыска, Навагрудка і Докшыц, «Белай Руссю» назваў шырокае пагранічча «Руссі» (аж да Крыма) з Вялікім Княствам Маскоўскім і заклікаў польскую шляхту аднавіць прэтэнзіі на «рускія» землі ВКЛ. Кніга, якую ўжо паспелі перакласці і надрукаваць у Заходняй Еўропе, сустрэла шырокія пратэсты шляхты ВКЛ, якая палічыла польскую хроніку «няслушнай і непрыстойнай»[16]. Акрамя таго Кромер выкарыстоўвае і тэрмін «Чырвоная Русь» («Раксаланія») у адносінах да ўкраінскіх ваяводстваў[17]. У 1577 г. (пасля пераходу паўднёвых ваяводстваў ВКЛ у склад Польскага Каралеўства па выніках Люблінскай уніі ў 1569 г.) Кромер выдае сваю чарговую кнігу («Polonia»), дзе абмежаваў арэал «Белай Русі» ужо толькі ў рамках ВКЛ — на ўсход ад «Літвы», хоць і невыразна акрэсліваючы мяжу паміж імі[18]. У 1577 г. Пётр Скарга ў сваім акрэсленні арэала «Белай Русі» спасылаецца на ранейшую тэрміналогію Кромера, лакалізуючы «Белую Русь» у межах Рэчы Паспалітай і ўжываючы тэрміны «белыя русіны» і «чырвоныя русіны».
Чарговае пераасэнсаванне назвы «Белая Русь» было абумоўленае абставінамі Лівонскай вайны, у першую чаргу — знаходжаннем Полацка і Падзвіння пад маскоўскай акупацыяй у 1563—1578 гг.[19] Магчыма, некаторы час штучны навуковы тэрмін «Белая Русь» ужываўся як агульная назва земляў (Падзвіння), вяртання якіх Вялікае Княства Літоўскае патрабавала ад Вялікага Княства Маскоўскага. Да таго ж аўтары павярхоўных гісторыка-геаграфічных кампіляцый, што складаліся ў Заходняй Еўропе, часта змешвалі звесткі аб заваяванні Вялікага Ноўгарада вялікім князем маскоўскім Іванам III і захопе Полацка рускім царом Іванам IV у 1563 г.[19]
У 1582 г. польскі храніст Мацей Стрыйкоўскі выдаў у многім кампілятыўную «Хроніку Польскую, Літоўскую, Жамойцкую і ўсёй Русі», дзе выкарыстоўваў назву «Белая Русь», але лакалізаваў яе таксама невыразна, бо «Белая Русь» паўтаралася ў кожным фрагменце ўслед за хронікамі папярэднікаў, якімі карыстаўся аўтар. «Беларуская манархія» у Стрыйкоўскага — гэта Масковія[20]. Стрыйкоўскі ўводзіць у хроніку свае новатворы («беларускія народы», «беларусакі», «русакі белыя» і інш.): «беларусакі», паводле Стрыйкоўскага, — гэта насельніцтва, якое жыло на ўсходзе ВКЛ да Люблінскай уніі, а таксама насельніцтва зямель Вялікага Ноўгарада і Пскова; «беларусакі літоўскія» — гэта «рускія», якія жывуць у межах ВКЛ пасля Люблінскай уніі (1569). Дзякуючы Стрыйкоўскаму тэрмін «Белая Русь» пачынае набываць больш шырокую вядомасць у Рэчы Паспалітай, аднак па большасці ў вузкім коле інтэлектуалаў[21]. Калі ў 1618 г. да ВКЛ былі далучаны землі Смаленска і Старадуба, у многіх польскіх аўтараў яны былі далучаны аўтаматычна да «Белай Русі».
У 1586 г. былы студэнт Лейпцыгскага ўніверсітэта Саламон Рысінскі ўпершыню ўжыў тэрмін «leucorussus» (па-грэцку «беларус»), калі запісваўся ў Альтдорфскі ўніверсітэт[22].
Замацаванне назвы за ўсходнімі рэгіёнамі Вялікага Княства Літоўскага ў XVII ст.
[правіць | правіць зыходнік]Тэрмін «Белая Русь», які прышоў з Заходняй Еўропы ў Польшчу (Польскае Каралеўства) і ўвайшоў ва ўжытак у ВКЛ праз пасрэдніцтва твораў польскіх інтэлектуалаў, пачаў выкарыстоўвацца як паралельны аналаг тэрміна «Русь» — для абазначэння ўсходніх зямель ВКЛ (падзвінскіх і падняпроўскіх паветаў і ваяводстваў)[23]. Пашырэнне ўжывання тэрміна «Белая Русь» у насельніцтва Рэчы Паспалітай і ў афіцыйных колах Рускага царства пачалося амаль адначасова (з пачатку 1620-х): у 1621 г. «Белая Русь» упершыню згадваецца ў афіцыйных дакументах Рускага царства для абазначэння ўкраінскіх ваяводстваў Польскага Каралеўства, а ў 1627 г. — у афіцыйных дакументах Рэчы Паспалітай для абазначэння падзвінскіх і падняпроўскіх паветаў і ваяводстваў Вялікага Княства Літоўскага[24]. З канца 1610-х у ВКЛ азначэнне «Беларускі» («Беларуская») пачынае уваходзіць у склад тытулатуры і назвы адміністрацыйных адзінак як каталіцкага касцёла, так і ўніяцкай царквы. Дакладна яшчэ невядома, хто зрабіў гэта першым, аднак азначэнні «Беларускі» («Беларуская») не маюць афіцыйна прызнанага статусу ў тытулатуры і назвах і выкарыстоўваюцца як дадатковыя і тапанімічныя[25].
Назва «Белая Русь» адразу ж набыла выразную ідэалагічную афарбоўку: яе асноўным зместам для рускага цара, які называў сябе «царом усяе Русі», на доўгія стагоддзі зрабілася ідэя аб’яднання (а пазней — захавання) усіх праваслаўных і «рускіх» земляў (Вялікай Русі, Малай Русі, Белай Русі, Чырвонай Русі і Чорнай Русі) пад сваёй уладай[26]. У 1632 г. польскі кароль і вялікі князь літоўскі (1632—1648) Уладзіслаў для захавання рэлігійнага спакою і ўмацавання традыцыйнай талерантнасці ў Рэчы Паспалітай, хоць і не атрымаў згоды Апостальскай сталіцы (Рыма), пайшоў на афіцыйнае аднаўленне праваслаўнай іерархіі, скасаванай пасля ўвядзення ўніяцтва ў 1596 г., і стварыў праваслаўную Магілёўскую епархію, якая тэрытарыяльна ахопліва прыкладна Аршанскі павет і Мсціслаўскае ваяводства[27].
Вялікае значэнне для распаўсюджання назвы «Alba Russia» («Белая Русь») у ВКЛ і Заходняй Еўропе мела лацінамоўная праца Шымана Старавольскага «Польшча, або Апісанне размяшчэння Польскага Каралеўства» (1632). Верагодна, на Старавольскага ў многім паўплывалі працы Марціна Кромера[17]: Старавольскі дзеліць абшар «Русі» на «Белую Русь» («Russia Alba») у межах ВКЛ, «Чырвоную Русь» («Russia Rubra») у Польскім Каралеўстве і «Чорную Русь» («Russia Nigra» ці «Moscouia») у Рускім Царстве (на прасторы ад горада Цвер да ракі Дон). Старавольскі размяшчаў «Alba Russia» на ўсёй паўночнай, усходняй і цэнтральнай тэрыторыі ВКЛ (у тым ліку на Смаленшчыне) — на ўсход ад лініі Браслаў—Глыбокае—Лагойск—Смаргонь—Ліда—Слонім—Ружаны—Пінск і не ўключаў у склад «Alba Russia» Брэсцкае ваяводства і Пінскі павет, робячы гэта, як і іншыя храністы-інтэлектуалы, без уліку рэальнага самавызначэння жыхароў. Да Жамойці Старавольскі аднёс не толькі землі Жамойцкага староства, але і Ковенскі павет. Ён быў адзіным аўтарам, які Берасцейшчыну і Піншчыну аднёс да «Літвы», хоць у іншых работах і вагаўся, адносячы іх да «Белай Русі»[17]. На практыцы ж большасць насельніцтва, у першую чаргу шляхецкага, адносіла ў часы Шымана Старавольскага да «Белай Русі» толькі Полацкае ваяводства, Віцебскае ваяводства, Аршанскі павет і Мсціслаўскае ваяводства, а землі на захад ад іх называла «Літвой»[28]. Такая ж тапанімія была характэрна і для тэрміналогіі ўнутраных дакументаў яўрэйскіх кагалаў ВКЛ[17].
У маскоўскіх афіцыйных дакументах 1640—1650-х гг. у склад «Белай Русі» украінскія тэрыторыі ўключалі часцей, чым беларускія, а тэрмінам «белоруское письмо» абазначалі ўсю сукупнасць графічных і лексічных асаблівасцяў, якія адрознівалі так званую «заходнерускую» пісьмовую мову ад пісьмовай рускай мовы Рускага царства[29].
Аднак з пачаткам вайны Рускага царства з Рэччу Паспалітай (1654—1667) з назвы «Белая Русь» хутка быў выцеснены сэнс «Украіна» і «Малая Русь», а назва «Белая Русь» пачала адносіцца толькі да падзвінскіх і падняпроўскіх рэгіёнаў ВКЛ[30]. Калі ў 1654 г. казацкія войскі, якія былі саюзнікамі рускага цара, захапілі ўсходнія тэрыторыі ВКЛ, то стварылі там Беларускі полк (1654—1659) — няўстойлівую і эфемерную адміністрацыйна-тэрытарыяльную і вайсковую адзінку ў складзе Запарожскага войска (Гетманшчыны), якое часта трактуецца як «украінская казацкая дзяржава», хоць паводле Пераяслаўскай рады (1654) Запарожскае войска далучалася да Рускага царства. Беларускі полк часта называўся і як Магілёўскі полк, Быхаўскі полк альбо Чавускі полк.
Пасля захопу ў жніўні 1655 г. рускімі войскамі Вільні (сталіцы ВКЛ) рускі цар (1645—1676) Аляксей Міхайлавіч выдаў 3 верасня 1655 г. загад аб унясенні назвы «Вялікі гасудар на Вялікім Княстве Літоўскім, Белай Русі, Валыні і Падоліі» у свой афіцыйны тытул[31], а праваслаўны Маскоўскі патрыярх Нікан яшчэ з красавіка 1655 г. ужываў тытул «Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Вялікія і Малыя і Белыя Расіі»[32]. Хоць паводле Андросаўскага перамір’я (1667 г.) захаваць за сабой многія заваяваныя ў 1650-х гг. землі Вялікага Княства Літоўскага рускі цар не здолеў (акрамя Смаленскага ваяводства і Старадубскага павета), але з 1655 г. ён і яго наступнікі заўсёды ўжывалі ў сваім тытуле выраз «Царь и Великий Князь всея Великия и Малыя и Белыя России»[33]. У адказ на прэтэнзіі рускага цара на ўсходнія рэгіёны ВКЛ польскі кароль і вялікі князь літоўскі (1648—1668) Ян Казімір па ініцыятыве сенатараў ВКЛ таксама зрэдку пачаў (па прычыне ідэалагічнага спаборніцтва) называць сябе ў лістах «вялікі князь літоўскі і Белай Русі <…>» (адзін раз нават «вялікі князь літоўскі, рускі, Белай Русі і жамойцкі <…>»), але гэты тытул не быў афіцыйна прыняты, ужываўся часова ў 1655—1656 гг. і ад гэтага выразу хутка адмовіліся[34]. Замест гэтага, каб адабраць ідэалагічныя падставы ў рускага цара прэтэндаваць на землі Рэчы Паспалітай, населеныя праваслаўнымі, папа рымскі Аляксандр VII у 1661 г. зацвердзіў за польскім каралём і вялікім князем літоўскім (і яго наступнікамі) да яго поўнага тытулу («Ян Казімір, ласкай Божай кароль польскі, вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, лівонскі, смаленскі, северскі, чарнігаўскі, а таксама спадчынны кароль шведаў, готаў, вэндаў») і дадатковы тытул «rex orthodoxus» (па-лацінску «праваслаўны кароль»)[35].
Афіцыйнае ўвядзенне ў назвы адміністрацыйных адзінак у ВКЛ
[правіць | правіць зыходнік]Праваслаўная Магілёўская епархія прыкладна з 1675 г. часта паралельна пачала афіцыйна называцца як «Беларуская епархія»[36]. Як раз з сярэдзіны XVII — пачатку XVIII ст. геаграфічная прывязка назвы стабілізуецца: тэрміны «Белая Русь» і «беларусы» пад уплывам Рускага царства і праваслаўных актывістаў Рэчы Паспалітай пачалі шырэй выкарыстоўвацца (паралельна з тэрмінам «Русь» і «рускія»/«русіны») для вызначэння падзвінскіх і падняпроўскіх ваяводстваў і паветаў у ВКЛ (Полацкае ваяводства, Віцебскае ваяводства, Аршанскі павет, Мсціслаўскае ваяводства і Рэчыцкі павет), аднак усё ж значна саступалі па частаце выкарыстання тэрмінам «Русь» і «рускія» для абазначэння тых жа тэрыторый мясцовымі жыхарамі — аж да апошняга падзелу Рэчы Паспалітай (1795)[37][38].
У пачатку XVIII ст. яўрэйскія кагалы на ўсходніх землях Вялікага Княства Літоўскага адасобіліся ў асобную акругу Літоўскага ваада, якая атрымала ў яўрэяў назву Беларуская сінагога, цэнтрам якой стаў горад Магілёў, які, як вядома, быў цэнтрам праваслаўнай Магілёўскай епархіі і галоўным гандлёвым цэнтрам, праз які ішлі галоўныя гандлёвыя шляхі ў Расію. Межы Беларускай сінагогі не былі ўстойлівымі: калі першапачаткова яна ўключала тэрыторыі Аршанскага павета, Мсціслаўскага ваяводства і паўднёвыя часткі Полацкага і Віцебскага ваяводстваў, то пазней яе тэрыторыя ў ВКЛ (да скасавання Беларускай сінагогі ў 1764 г.) амаль супадала з тэрыторыяй будучай Магілёўскай губерні (1772—1796), якая пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) будзе створана расійскай уладай[39].
У 1775 г. Адукацыйная камісія (1773—1794) падзяліла тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага на дзве амаль роўныя па памерам адукацыйныя акругі — Літоўскі дэпартамент (1775—1781) і Беларускі дэпартамент (1775—1781), аднак такі падзел быў вынікам не рэальнай змены тапаніміі, а меў штучны і прагматычны характар для зручнасці кіравання школамі, бо большая частка зямель, якія трывала мелі тапанімічную назву «Русь» (ці «Беларусь») у ходзе першага падзела Рэчы Паспалітай у 1772 г. увайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства (1772—1796) Расійскай імперыі і ў складзе ВКЛ ад «Русі» (ці «Беларусі») засталіся толькі паўднёвая частка Полацкага ваяводства і ўсходнія часткі Аршанскага і Рэчыцкага паветаў[40][41]. У 1781 г. такі падзел на дэпартаменты быў скасаваны, і толькі ў 1783 г. Адукацыйная камісія Рэчы Паспалітай ўвяла новы падзел на адукацыйныя акругі, стварыўшы Літоўскі аддзел з цэнтрам у Гародні, Жамойцкі аддзел з цэнтрам у Крожах, Рускі аддзел з цэнтрам у Навагрудку і Палескі аддзел з цэнтрам у Брэсце[40], што таксама было вынікам не змены тапаніміі, а жаданнем шляхты стварыць для сябе больш рэальных пасад, якіх не хапала пасля тэрытарыяльных страт дзяржавы ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772)[42].
Апошні манарх (1764—1795) Рэчы Паспалітай Станіслаў II Аўгуст меў поўны тытул «Станіслаў II Аўгуст ласкай Божай і воляй народа кароль польскі, вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, кіеўскі, валынскі, падольскі, падляшскі, інфлянцкі, смаленскі, северскі, чарнігаўскі і іншае, і іншае», хоць Прусія, Кіеў, Смаленск, Ноўгарад-Северскі і Чарнігаў не ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай у часы яго кіравання.
«Alba Russia» на геаграфічных картах зямель ВКЛ у XVII—XVIII стст
[правіць | правіць зыходнік]З 1650-х гг. назву «Alba Russia» пачынаюць стабільна адлюстроўваць на заходнееўрапейскіх геаграфічных картах у адносінах да пэўных зямель ВКЛ. Так, у 1651 г . у Гданьску выйшла карта Рэчы Паспалітай і ВКЛ, якую зрабіў француз Гіём дэ Баплан, што раней служыў у Рэчы Паспалітай. Баплан размясціў «Alba Russia» на тэрыторыі Полацкага ваяводства, Віцебскага ваяводства і Аршанскага павета[43]. Гэтую традыцыю ў Баплана пачалі пераймаць некаторыя іншыя заходнееўрапейскія картографы і рабіць копіі з карты Баплана (Карола Алард, Самсон д’Абэвіль і інш.). Лічыцца, што першай картай ВКЛ, дзе назва «Alba Russia» з’яўляецца на тытуле была карта «Magnus Ducatus Lithuaniae et Russia Alba» (1687), якую зрабіў у бапланаўскай традыцыі Якаб Зандрарт і надрукаваў у Нюрнбергу[44]. У 1696 г., напрыклад, выйшла карта Карола Аларда «Regni Poloniae, Magni Ducatus Lithuanie», дзе назва «Alba Russia» таксама была паказана на падзвінскіх ваяводствах і паветах і што стала папулярным узорам для многіх картографаў. Аднак назва «Alba Russia» не мела трывалага месца на многіх заходнееўрапейскіх картах, якія адлюстроўвалі тэрыторыю Рэчы Паспалітай. На асобных картах ВКЛ, якія рабіліся ў Заходняй Еўропе, назвы «Alba Russia» не было ні ў тытуле, ні на землях[43].
Новая (і паралельная папярэдняй) традыцыя ў заходнееўрапейскім картаграфаванні XVII ст. пачалася, калі картографы пачалі выкарыстоўваць працы храніста Шымана Старавольскага, які, як вядома, адвольна (без уліку самавызначэння жыхароў) размяшчаў «Alba Russia» на ўсёй паўночнай, усходняй і цэнтральнай тэрыторыі ВКЛ — на ўсход ад лініі Браслаў—Глыбокае—Лагойск—Смаргонь—Ліда—Слонім—Ружаны—Пінск і не ўключаў у склад «Alba Russia» Брэсцкае ваяводства і Пінскі павет. У XVII—XVIII ст. у Заходняй Еўропе з’явілася шмат карт, якія наносілі назву «Alba Russia» паводле лакалізацыі Шымана Старавольскага, і картографы пераймалі тую традыцыю адзін у аднаго, часта адвольна трошкі звужаючы ці пашыраючы арэал «Белай Русі»: напрыклад, вядомыя карты Ёгана Гомана, Тобіяса Маера, Матэуса Сойтэра, Тобіяса Лотэра, Фрыдэрыка дэ Віта, Яна Баптыста Гомана[45].
Яшчэ адна заходнееўрапейская традыцыя картаграфавання XVIII ст. (карты аўтарства Міхаэля Пробста, Пітэра Пікара і інш.) імкнулася спалучыць традыцыю Баплана і Гомана па прынцыпу «залатой сярэдзіны», размяшчаючы «Alba Russia» ў ВКЛ на ўсход ад лініі Браслаў—Полацк—Мінск—Пінск і тым таксама самавольна рухалі назвы «Alba Russia» і «Літва» на карце без уліку рэальнай тапаніміі ў краіне і самавызначэння яе насельнікаў[46].
Адзінкавым прыкладам, калі назва «Wit Rusland» (што ў перакладзе з галандскай мовы азначае «Белая Русь») была размешчана на абшары ад Кернава і Вількаміра да Смаленска, з’яўляецца карта Ісака Тырыёна, выгравіраваная ў 1733 г. у Амстэрдаме І. Кайзерам[47].
Ніколі не выклікала сумненняў толькі лакалізацыя Жамойці, якую заўсёды звязвалі з арэалам Жамойцкага староства ці Жамойцкага біскупства.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772), калі асноўны традыцыйны арэал назвы «Alba Russia» быў уключаны ў склад Расійскай імперыі, картограф Томас фон Тайлунг на сваёй карце «Polen» самавольна размясціў «Белую Русь» на землях паміж Мінскам і Барысавым, Глыбокім і Мазыром, а таксама дадаў назву «Чорная Русь» арэалу паміж Навагрудкам і Пінскам[48]. На розных французскіх і англійскіх картах канца XVIII ст. (у асноўным пасля падзелаў Рэчы Паспалітай) «Белая Русь» часта пачынае называцца як «Польская Русь»[48].
-
Карта «Magnus Ducatus Lithuaniae et Russia Alba» («Вялікае Княства Літоўскае і Белай Русі»), 1687 г. Картограф Якаб Зандрарт
-
Карта «Regni Poloniae, Magni Ducatus Lithuanie» («Польскае Каралеўства, Вялікае Княства Літоўскае»), 1696 г. Картограф Карола Алард. Назва «Russia Alba» ахоплівае Падзвінне
-
Карта «Польскае Каралеўства і Вялікае Княства Літоўскае», зроблена раней 1739 г. Картограф Ёган Гоман. Назва «Russia Alba» ахоплівае арэал ад Брэста да Віцебска
-
Карта «Правінцыя Літва ордэна францысканцаў», зробленая каля 1760 г. Картограф Гершак Ляйбовіч
-
Карта Вялікага Княства Літоўскага, створаная пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772). Картограф Тобіяс Лотэр. Першы раз надрукавана ў 1780 г.
Пашырэнне геаграфічнай прасторы ўжывання і замацаванне за этнічнай тэрыторыяй беларусаў
[правіць | правіць зыходнік]Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) і ўключэння зямель ВКЛ у склад Расійскай імперыі расійская ўлада назвала «Беларусіяй» («Белай Расіяй») толькі землі Падняроўя і Падзвіння, з якіх было створана Беларускае генерал-губернатарства (1772—1796) і дзве губерні, атрымаўшыя сукупную назву «беларускія губерні»[49]. Беларускае генерал-губернатарства стала першай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай свецкага характару, якая змяшчала ў сваёй афіцыйнай назве тэрмін «Беларусь». У 1796 г. Беларускае генерал-губернатарства было скасавана, а дзве губерні былі аб’яднаны ў адну — Беларускую губерню (1796—1801). У 1801 г. Беларуская губерня была падзелена на дзве — Беларуска-Віцебскую і Беларуска-Магілёўскую губерні, якія ў 1840 г. былі перайменаваны ў Віцебскую і Магілёўскую губерні, але неафіцыйная назва «беларускія губерні» («Беларусія», «Белая Расія») за імі захавалася[50]. Такі стан рэчаў захаваўся да пачатку 1870-х гг., калі да «Беларусіі» тапанімічна пачалі адносіць і Мінскую губерню[51][52][53].
Тапонім «Беларусь» да 1890-х гадоў не ахопліваў усяго арэала рассялення беларусаў. Напрыклад, Іван Грыгаровіч у запісцы, пададзенай 7 лістапада 1847 г. у Аддзяленне мовы і славеснасці Акадэміі навук Расійскай імперыі, выказаў свае погляды адносна арэала «беларускай мовы», якое яўна не супадала з рэальным арэалам рассялення беларусаў, а супадала з арэалам усіх славянскіх гаворак у Заходнім краі Расійскай імперыі: «Гаворка заходнеруская, званая іначай „беларускай“, выкарыстоўваецца жыхарамі Белай Расіі, Літвы[54], Валыні, Падолля, Палесся, Пакуцця і ў абласцях цяперашняй Аўстрыйскай Галіцыі, пачынаючы ад Заходняй Дзвіны і Дняпра, па Вісле, Бугу, Днястры і за гарамі Карпацкімі. Ва ўсіх гэтых месцах народ рускі мовіць на ёй, вядома, з дамешкам польскай мовы ці маларасійскай гаворкі[55] і прытым з рознымі варыянтамі як у граматычных формах, так і ў самім вымаўленні слоў»[56]. Аднак погляды Грыгаровіча адносна такога арэала «беларускай мовы» не атрымалі шырокага распаўсюджання і былі аўтаматычным пераносам арэала ўжывання «рускай мовы» (старабеларускай мовы) Вялікага Княства Літоўскага ў сучасную Грыгаровічу эпоху, бо Грыгаровіч займаўся (па старадрукаваным выданням XVI—XVII стст.) складаннем слоўніка старабеларускай мовы, на якой вялося справаводства ў ВКЛ[57].
20 студзеня (1 лютага) 1863 года назва «Беларусь» упершыню ўключана ў назву ўраду — Часовага правінцыяльнага ўраду Літвы і Беларусі на чале з Кастусём Каліноўскім.
У 1863 г. відны ідэолаг заходнерусізма Міхаіл Каяловіч заявіў у часопісе славянафіла Івана Аксакава «День», што «Беларусія» — гэта «усё тое племя, якое мовіць беларускай гаворкай», і апісаў арэал рассялення беларусаў, ахопліваючым Віцебскую губерню, частку Магілёўскай і Мінскай, большую частку Гродзенскай і Віленскай і малую частку Ковенскай губерняў[58]. Каяловіч акрэсліў арэал тапоніма «Беларусія» блізкім да сучаснага разумення абшару Беларусі (этнічнай тэрыторыі рассялення беларусаў), але падобныя суадносіны назвы «Беларусія» («Беларусь») і арэала рассялення беларусаў замацаваліся не адразу.
Толькі з 1890-х гг.[59] назва «Беларусь» пачне выкарыстоўвацца (коламі афіцыйнай навукі Расійскай імперыі, дзеячамі беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху, у тым ліку пад яўным уплывам «заходнерусізму»[60]) як назва ўсёй краіны, дзе кампактна жыве беларускі этнас (па ўсёй яго этнічнай тэрыторыі)[61].
-
Указ расійскай імператрыцы Кацярыны II беларускаму генерал-губернатару Пятру Пасеку «Аб скасаванні ў Полацкай і Магілёўскай губернях некаторых станцый і паштовых дарог і аб заснаванні замест іх новых». Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 21, №15493 (фрагмент), 1782 г.
-
Указ 15 ліпеня 1801 г. Аб недапушчэнні ніякіх спакус, супраціўных годнасці пануючай веры, і аб перадачы вінаватых суду пры самым пачатку якіх-небудзь прэтэнзій ад мясцовага каталіцкага святарства да ўніятаў. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы, Т. 28, №21400.
-
Указ 1 ліпеня 1812 г. Аб наборы ў абедзвюх беларускіх губернях, у Падольскай, Валынскай, Ліфлянцкай і Эстляндскай з 500 душ па пяць рэкрутаў і аб зборы з сібірскіх губерняў замест рэкрут грашыма за кожнага па 20 000 рублёў. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы, Т. 32, №25172.
-
Зварот Беларуска-Віцебскага губернскага праўлення да беларуска-віцебскага губернатара (1813—1818) Пятра Пятровіча Тармасава па справе Юсціны Павельскай, 6 верасня 1813 г.
-
Пасведчанне полацкага павятовага падкаморага Яна Беліковіча шляхціцу Полацкага павета Беларуска-Віцебскай губерні Францу Шыманавічу Ігнатоўскаму, 3 верасня 1813 г.
«Беларусь» як тытульная назва дзяржавы
[правіць | правіць зыходнік]25-27 сакавіка 1917 г. па ініцыятыве мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, БПНС і БСГ адбыўся З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, на якім быў створаны Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) на чале з Раманам Скірмунтам. Імкнучыся стварыць у цяжкіх умовах Першай сусветнай вайны першую рэальную дзяржаўную аўтаномію з назвай «Беларусь», БНК у сярэдзіне красавіка 1917 г. адправіў у Петраград да Часовага ўрада Расіі дэлегацыю на чале са Скірмунтам, якая паведаміла пра жаданне аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, увядзення ў школах беларускай мовы, гісторыі Беларусі, правядзення дэмакратычных выбараў у мясцовыя органы ўлады, кампенсацыю насельніцтву страт, прычыненых вайной, і інш.[62]
Ідэю не аўтаноміі ў складзе іншай дзяржавы, не федэрацый або канфедэрацый, а самастойнай дзяржавы, якая называлася б «Беларусь», выказаў летам 1917 года Вацлаў Ластоўскі, які вясной 1917 года заснаваў малалікую заканспіраваную арганізацыю «Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі» і выказаўся супраць спроб стварыць тэрытарыяльна агульную літоўска-беларускую дзяржаву (і ў саюзе з Польшчай)[63]. Ластоўскі першым сярод дзеячоў беларускага руху высунуў ідэю стварэння незалежнай беларускай дзяржавы, якая б ахоплівала ўсю этнічную (галоўным чынам, паводле моўнага крытэрыя) тэрыторыю беларусаў. Гэта хутка было падтрымана ўсімі беларускімі палітычнымі групоўкамі на акупіраванай нямецкімі войскамі тэрыторыі літоўска-беларускіх зямель[5].
Першай дзяржавай, якая мела назву «Беларусь» у афіцыйным найменні была Беларуская Народная Рэспубліка (з 25 сакавіка 1918), захаваць дзяржаўнасць якой не ўдалося. У 1919—1920 гадах узнікалі дзяржаўныя ўтварэнні, якія мелі назвы: Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі (1919, 1920), Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (1919), Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (1920—1991).
19 верасня 1991 года Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, якая яшчэ 27 ліпеня 1990 года прыняла Дэкларацыю пра свой дзяржаўны суверэнітэце, была перайменавана ў Рэспубліку Беларусь. Фактычна Рэспубліка Беларусь стала суверэннай дзяржавай толькі пасля роспуску СССР паводле Белавежскага пагаднення ад 8 снежня 1991 года. У асобных афіцыйных выпадках дазволена выкарыстоўваць і скарочанае найменне «Беларусь» для абазначэння гэтай дзяржавы.
«Беларусь» у тытулатуры Рускай праваслаўнай царквы
[правіць | правіць зыходнік]Ад заснавання ў Маскве патрыяршаства ў 1589 годзе, ужываліся розныя варыянты тытула Прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы: «Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі», «Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расіі», з 1655 г. «Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Вялікія і Малыя і Белыя Расіі» (па-руску «Патриарх Московский и всея Великия и Малыя и Белыя России»)[32] і іншыя.
Сучасная форма «Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі» выкарыстоўвалася ў старажытнасці і выкарыстоўваецца сучаснымі гісторыкамі для пазначэння ўсіх патрыярхаў. Пры абранні на патрыяршы пасад мітрапаліта Сергія (Страгародскага) у 1943 г. афіцыйным тытулам стала «Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі».
11 кастрычніка 1989 года быў створаны «Беларускі Экзархат Маскоўскага Патрыярхату», які мае паралельную афіцыйную назву «Беларуская Праваслаўная Царква», і з’яўляецца кананічным царкоўна-адміністрацыйным аб’яднаннем праваслаўных епархій ў межах Беларусі. 16 кастрычніка 1989 года Свяшчэнны Сінод, на выкананне азначэнняў Архірэйскага Сабора, пастанавіў Экзарху Беларусі надалей мець тытул «Мітрапаліт Мінскі і Гродзенскі, Патрыяршы Экзарх Беларусі».
Цяжкасці перакладу
[правіць | правіць зыходнік]Назва «Белая Русь» не зусім правільна перакладзена на шмат моў свету як «Белая Расія». Цяжкасці з перакладам узніклі таму, што ва многіх мовах свету адсутнічае асобнае слова для старажытнай Русі, і ў гэтых мовах няма ніякіх адрозненяў паміж словамі «Русь» і «Расія» (што дарэчы, стагоддзямі прапаноўвалася імперскімі расійскімі гісторыкамі). Гэтыя цяжкасці з перакладам тычацца перш за ўсё германскіх моў за выключэннем англійскай:
- Wit-Rusland (Белая-Расія) па-галандску
- Hviderusland па-дацку
- Hviterussland па-нарвежску
- Weißrussland па-нямецку
- Vitryssland па-шведску
У некаторых мовах адрозненне вялікае:
- на польскую мову «Беларусь» перакладаецца як «Białoruś», а Расія як «Rosja»
- на ўкраінскую мову «Беларусь» перакладаецца як «Білорусь», а Расія як «Росія»
- на нямецкую мову «Беларусь» перакладалась да 1945 г. як «Weißruthenien», а Расія як «Russland» (і зараз таксама)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 159.
- ↑ Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 158.
- ↑ Белы, А. Белая Русь… С. 306, 307; Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 46—47, 96.
- ↑ Белы, А. Белая Русь… С. 307
- ↑ а б Міхалюк, Д. Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці… С. 123; Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2000—2012. — Т. 4 : Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.). — 2005. — С. 455.
- ↑ Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 37.
- ↑ Łatyszonek, O. Od rusinów białych do białorusinów… С. 23; Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 187.
- ↑ Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 45—46.
- ↑ Белы, А. Белая Русь… С. 307.
- ↑ Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 184—185.
- ↑ Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 187.
- ↑ Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 189.
- ↑ Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 186—187.
- ↑ Белы, А. Белая Русь… С. 307; Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 154, 191.
- ↑ Łatyszonek, O. Od rusinów białych do białorusinów… С. 76—82.
- ↑ Łatyszonek, O. Od rusinów białych do białorusinów… С. 82—83.
- ↑ а б в г Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 156.
- ↑ Łatyszonek, O. Od rusinów białych do białorusinów… С. 84.
- ↑ а б Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 188.
- ↑ Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 149.
- ↑ Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 150—151.
- ↑ Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 153.
- ↑ Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 158, 159.
- ↑ Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 159, 160, 162, 191.
- ↑ Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 161.
- ↑ Белы, А. Белая Русь… С. 307; Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 162, 163.
- ↑ Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2000—2012. — Т. 3 : Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII ст.) / Ю. Бохан [і інш.]. — С. 49, 154.
- ↑ Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 156—157.
- ↑ Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 164, 189.
- ↑ Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 165; Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё / В. К. Бандарчык [і інш]. — С. 189, 190.
- ↑ Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 165; Łatyszonek, O. Od rusinów białych do białorusinów… С. 210.
- ↑ а б Łatyszonek, O. Od rusinów białych do białorusinów… С. 210.
- ↑ Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 166.
- ↑ Łatyszonek, O. Od rusinów białych do białorusinów… С. 211—212.
- ↑ Podręczna encyklopedya kościelna. — Warszawa, 1913. — t. XXXI—XXXII. — S. 292.
- ↑ Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]; рэдкал: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2000—2012. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 556; Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2000—2012. — Т. 3 : Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII ст.) / Ю. Бохан [і інш.]. — С. 49, 154.
- ↑ Белы, А. Белая Русь… С. 307; Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 46—47, 96, 193—195; Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя / Г. Сагановіч. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2001. — С. 181.
- ↑ Алег Латышонак нават лічыць, што прычынай, па якой беларускі народ не з’явіўся ў Новы час, была не слабая нацыянальная самасвядомасць насельніцтва славянамоўнай часткі ВКЛ, а наадварот — іх «моцная руская або літоўская нацыянальная самасвядомасць». Гл.: Łatyszonek, O. Od rusinów białych do białorusinów… С. 311, 313.
- ↑ Гістарычны атлас Беларусі. — Т. 1. Беларусь са старажытных часоў да канца XVIII ст. — Варшава-Мінск, 2008. — С. 156; История Могилевского еврейства: Документы и люди: Науч.-популяр. очерки и жизнеописания: в 2-х кн. / сост.: А. Литин. — Минск: Юнипак, 2002. — кн. 1. — С. 30.
- ↑ а б Łatyszonek, O. Od rusinów białych do białorusinów… С. 262.
- ↑ Алег Латышонак лічыць, што стварэнне дэпартаменту з азначэннем «Беларускі» на такім абшары мела апору ў пераменах свядомасці жыхароў края, але не пацвярджае гэтую гіпотэзу ніякімі іншымі фактамі. Яўген Анішчанка прааналізаваў інструкцыі шляхецкіх соймікаў 1773—1794 гг. і ўказвае, што шляхта не называла тэрыторыю ВКЛ пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Беларуссю, а толькі «Айчына», «Рэч Паспалітая», «ВКЛ», «Літва», «Літоўская правінцыя» і «княства Літоўскае» і прыводзіць поўныя тэксты інструкцый паслам. Гл.: Łatyszonek, O. Od rusinów białych do białorusinów… С. 262; Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. / Я. К. Анішчанка. — Мінск : Выд. В. Хурсік, 2004—2010. — Т. 5: Абывацелі правінцыі: Інструкцыі шляхецкіх сеймікаў беларускіх земляў ВКЛ… С. 11, 28, 30, 37, 38, 41, 47.
- ↑ Закшэўскі, А. Б. Юрыдычна-адміністрацыйны рэгіяналізм у І Рэчы Паспалітай / А. Б. Закшэўскі // Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 3 : Нацыянальная і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне. — Мінск : Навука і тэхніка, 1994. — С. 16—23; Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. / Я. К. Анішчанка. — Мінск : Выд. В. Хурсік, 2004—2010. — Т. 4: Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ пры Станіславе Панятоўскім. — С. 4—17.
- ↑ а б Спірыдонаў, М. Ф. Уступ / М. Ф. Спірыдонаў // Гістарычны атлас Беларусі. — Т. 1. — С. 24.
- ↑ Спірыдонаў, М. Ф. Уступ / М. Ф. Спірыдонаў // Гістарычны атлас Беларусі. — Т. 1. — С. 24; Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 167
- ↑ Спірыдонаў, М. Ф. Уступ / М. Ф. Спірыдонаў // Гістарычны атлас Беларусі. — Т. 1. — С. 24—25.
- ↑ Спірыдонаў, М. Ф. Уступ / М. Ф. Спірыдонаў // Гістарычны атлас Беларусі. — Т. 1. — С. 25—26; Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 167.
- ↑ Łatyszonek, O. Od rusinów białych do białorusinów… С. 259.
- ↑ а б Спірыдонаў, М. Ф. Уступ / М. Ф. Спірыдонаў // Гістарычны атлас Беларусі. — Т. 1. — С. 26.
- ↑ Анішчанка, Я. К. Інкарпарацыя… С. 191; Гісторыя Беларусі: Падруч. У 2 ч. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. — Ч. 1. — С. 285—288.
- ↑ Гісторыя Беларусі: Падруч. У 2 ч. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. — Ч. 1. — С. 285—288.
- ↑ Гісторыя Беларусі: Падруч. У 2 ч. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. — Ч. 1. — С. 287; Народы России. Белорусы и поляки… С. 1; Сталюнас, Д. Границы в пограничье… С. 263.
- ↑ Литвинов, М. М. Литовская область… С. 3, 9.
- ↑ У 1882 г. быў выдадзены III том «Литовское и Белоруское Полесье» шматтомнага выдання «Живописная Россия», прысвечаны літоўска-беларускім губерням, гістарычная частка якога была напісана Адамам Кіркорам, які не быў прафесійным гісторыкам. Кіркор напісаў: «Спачатку Беларуссю называлі толькі цяперашнія Магілёўскую і Віцебскую губерні <…> але ў цяперашні час, з этнаграфічнага пункту гледжання, як у племянных, так і ў бытавых і народных адносінах, Беларуссю справядліва называюць усе тры губерні: Магілёўскую, Віцебскую і Мінскую. Выключэнне складаюць толькі тры паветы Віцебскай губерні, населеныя латышамі. Можна бы зрабіць яшчэ выключэнне для Пінскага, часткова і Мазырскага паветаў Мінскай губерні, дзе гаворка больш падобная да маларасійскай» (С. 249). У томе увесь край фактычна называўся «Палессем», якое складалася з дзвюх частак — «Літоўскае Палессе» (Ковенская, Віленская і Гродзенская губерні) і «Беларускае Палессе» (Мінская, Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні). Аднак тэрмін «Палессе» не атрымаў ніякай папулярнасці (у адрозненне ад кнігі) і найменне губерняў Паўночна-Заходняга края «Палессем» не мела ніякіх наступстваў.
- ↑ Верагодна, пад „Літвой“ Іван Грыгаровіч меў на ўвазе славянамоўныя часткі Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губерняў.
- ↑ Іван Грыгаровіч пад носьбітамі „маларасійскай гаворкі“ меў на ўвазе ўкраінамоўных, якія жылі па-за межамі Заходняга краю — у Чарнігаўскай, Палтаўскай і Харкаўскай губернях Расійскай імперыі, якія мелі агульнае найменне „Маларосія“.
- ↑ Цытуецца з кнігі: Улашчык, М. Выбранае… С. 131; Улащик, Н. Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода… С. 8.
- ↑ Улащик, Н. Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода… С. 29—30.
- ↑ Долбилов, М. Д. Русский край… С. 197; Насытка, Г. «Тыя ж беларусы»… С. 11.
- ↑ Белы, А. Белая Русь… С. 307; Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі… С. 13—14; Петров, Н. И. Белоруссия и Литва… С. 1.
- ↑ Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 165.
- ↑ У пятым томе (1891) вядомага і папулярнага энцыклапедычнага слоўніка Бракгауза і Эфрона ў артыкуле «Белоруссия» пад Беларуссю яшчэ разумелі Мінскую, Магілёўскую, Віцебскую губерні і заходнюю частку Смаленскай губерні, а ў артыкуле «Белоруссы» таго ж тома рассяленне беларусаў (на падставе мовы — паводле даследаванняў Яўхіма Карскага) акрэслівалася і Гродзенскай (акрамя паўднёвых паветаў) з большай часткай Віленскай губерні (акрамя Троцкага павета). Гл.: Белоруссия // Энциклопедический словарь; изд. Ф. А. Брокгауз… С. 231; Белоруссы // Энциклопедический словарь; изд. Ф. А. Брокгауз… С. 232.
- ↑ Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2000—2012. — Т. 4. — С. 470—471.
- ↑ Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі… С. 174; Міхалюк, Д. Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці… С. 123; Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2000—2012. — Т. 4 : Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.). — 2005. — С. 455.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. / Я. К. Анішчанка. — Мінск : Выд. В. Хурсік, 2004—2010. — Т. 4: Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ пры Станіславе Панятоўскім: спісы на рус. мове. — 2008. — 532 с.
- Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. / Я. К. Анішчанка. — Мінск : Выд. В. Хурсік, 2004—2010. — Т. 5: Абывацелі правінцыі: Інструкцыі шляхецкіх сеймікаў беларускіх земляў ВКЛ (Літоўская правінцыя). Зб. дакум. — 2009. — 532 с.
- Белы А. Белая Русь // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 306—308. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Белы, А. Хроніка «Белай Русі»: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы Архівавана 26 верасня 2015. / А. Белы. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2000. — 238 с. — ISBN 985-6599-12-1
- Імя тваё «Белая Русь» / сост. Г. М. Сагановіч. — Мінск : Полымя, 1997. — 319 с.
- Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё / В. К. Бандарчык [і інш]. — 2001. — 433 с.
- Белоруссия // Энциклопедический словарь; изд. Ф. А. Брокгауз, И. А. Эфрон. — СПб : Тип. И. А. Эфрона, 1891. — Т. V. — С.231. [1]
- Белоруссы // Энциклопедический словарь; изд. Ф. А. Брокгауз, И. А. Эфрон. — СПб : Тип. И. А. Эфрона, 1891. — Т. V. — С. 232—234. [2]
- Гістарычны атлас Беларусі / гал. рэд. М. Ф. Спірыдонаў. — Т. 1. Беларусь са старажытных часоў да канца XVIII ст. — Варшава-Мінск, 2008. — 164 с.
- Гісторыя Беларусі: Падруч. у 2 ч. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш.; Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. — Мн.: Выш. шк., 2003. — Ч. 1. Ад старажытных часоў — па люты 1917 г. — 416 с.
- Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]; рэдкал: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2000—2012. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — 688 с.
- Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2000—2012. — Т. 3 : Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII ст.) / Ю. Бохан [і інш.]. — 2004. — 344 с.
- Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2000—2012. — Т. 4 : Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.) / М. Біч [і інш.]. — 2005. — 519 с.
- Дзярновіч, А. Пошукі Айчыны: «Літва» і «Русь» у сучаснай беларускай гістарыяграфіі Архівавана 15 красавіка 2022. / А. Дзярновіч // Палітычная сфера. — 2012. — № 18—19(1—2). — С. 30—53. [3]
- Долбилов, М. Д. Русский край, чужая вера: Этноконфессиональная политика империи в Литве и Белоруссии при Александре II / М. Д. Долбилов. — М. : Новое литературное обозрение, 2010. — 1000 с.
- Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П. П. Семенова. — репринт. воспр. изд. 1882 г. — Минск : БелЭн, 1993. — 550 с.
- Западные окраины Российской империи / Л. А. Бережная [и др.]; науч. ред. М. Долбилов, А. Миллер. — Москва: Новое литературное обозрение, 2006. — 608 с.
- Закшэўскі, А. Б. Юрыдычна-адміністрацыйны рэгіяналізм у І Рэчы Паспалітай / А. Б. Закшэўскі // Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 3 : Нацыянальная і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне. — Мінск : Навука і тэхніка, 1994. — С. 16—23.
- Замысловский, Е. Е. Герберштейн и его историко-географические известия о России. — СПб.: Тип. братьев Пантелеевых, 1884. — 569 с.
- История Могилевского еврейства: Документы и люди: Науч.-популяр. очерки и жизнеописания: в 2-х кн. / сост.: А. Литин. — Минск: Юнипак, 2002. — кн. 1. — 254 с.
- Казлоў, Л. Р. Беларусь на сямі рубяжах / Л. Р. Казлоў, А. К. Цітоў. — Мінск : Беларусь, 1993. — 71 с.
- Литвинов, М. М. Литовская область, Полесье и страна к югу от Полесья : Записки офицеров старш. курса Николаев. акад. Ген. штаба, сост. по лекциям адъюнкт-проф. М. Литвинова в 1883—83 г. / М. М. Литвинов. — СПб : Общественная польза, 1883. — 16 с.
- Марзалюк, І. Людзі даўняй Беларусі: этнаканфесійныя і сацыякультурныя стэрэатыпы (Х—XVII ст.) / І. А. Марзалюк. — Магілёў, 2003. — 324 с.
- Марзалюк, І. А. Міфы «адраджэнскай» гістарыяграфіі Беларусі: манаграфія / І. А. Марзалюк. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2009. — 148 с.
- Мартынюк, А. В. Кто и когда впервые произнес на латыни и по-немецки «Белая Русь»? / А. В. Мартынюк // Alba Ruscia: белорусские земли на перекрестке культур и цивилизаций (X—XVI вв.). — М., 2015. — С. 27—38.
- Міхалюк, Д. Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці / Нав. рэд. С. Рудовіч; пер. з польск. А. Пілецкі. — Смаленск : Інбелкульт, 2015. — 496 с.
- Народы России. Белорусы и поляки / Издание «Досуг и дело». — СПб : Общественная польза, 1878. — 68 с.
- Насевіч, В. Да пытання пра саманазву беларусаў у перыяд ВКЛ // Беларусіка — Albaruthenica. Кн. 2: Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі ў Маладзечне 19-20 жніўня 1992 г. Мінск: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1993. — С. 97 — 100.
- Насытка, Я. «Тыя ж беларусы…»: Этнічныя межы беларусаў у XIX — пачатку XX ст. / Я. Насытка // Беларуская мінуўшчына. — 1994. — № 4. — С. 11—15.
- Петров, Н. И. Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края / Н. И. Петров. — СПб. : Тип. Тов. «Общественная польза», 1890. — 585 с. [4]
- Порецкий, Я. И. Соломон Рысинский Solomo Pantherus Leucorussus. — Мн., 1983.
- Раюк, А. Р. Статус Беларусі ў свядомасці мясцовых каталіцкіх дваран-кансерватараў канца XIX — пачатку XX ст. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2020. — Вып. 27. — С. 337—342.
- Рыбаков, Б. А. Русские карты Московии XV — начала XVI в. — М., 1974.
- Савельева, Е. А. Новгород и Новгородская земля в западноевропейской картографии XV—XVI вв. // География России XV—XVIII вв. (по сведениям иностранцев). — Л., 1984.
- Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя / Г. Сагановіч. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2001. — 412 с.
- Спірыдонаў, М. Ф. Уступ / М. Ф. Спірыдонаў // Гістарычны атлас Беларусі. — Т. 1. Беларусь са старажытных часоў да канца XVIII ст. — Варшава-Мінск, 2008. — С. 3—28.
- Сталюнас, Д. Границы в пограничье: белорусы и этнолингвистическая политика Российской империи на Западных окраинах в период Великих Реформ / Д. Сталюнас // Ab Imperio. 2003 — № 1. — С. 261—292.
- Терешкович, П. В. Этническая история Беларуси XIX — начала XX в.: В контексте Центрально-Восточной Европы / П. В. Терешкович. — Минск : БГУ, 2004. — 233 с.
- Улашчык, М. Выбранае / М. Улашчык ; Уклад А. Каўкі і А. Улашчыка ; Навук. рэд. Г. Кісялёў і В. Скалабан ; Прадм. і камент. А. Каўкі. Мінск : Беларускі кнігазбор, 2001. — 608 с. — ISBN 985-6638-08-9
- Улащик, Н. Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода / Н. Н. Улащик. — Москва : Наука, 1973. — 304 с.
- Чаквин, И. В. Из истории становления национального самосознания белорусов (XIV — начало XX вв.) / И. В. Чаквин, П. В. Терешкович // Советская этнография. — 1990. — № 6. — С. 42—54.
- Чаквін, І. Нацыя ліцвінаў у этнагенезе беларусаў: Параўнальна-тыпалагічны і гістарычны аспекты Архівавана 29 лістапада 2014. / І. Чаквін // Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 6 : Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнац., міжрэліг. і міжкультур. узаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. — Мінск : ННАЦ імя Ф. Скарыны, 1997. — Ч. 1. — С. 37—42.
- Ширяев, Е. Е. Беларусь: Русь Белая, Русь Черная и Литва в картах / Е. Е. Ширяев. — Минск : Навука і тэхніка, 1991. — 119 с.
- Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002) / З. Шыбека. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — 490 с.
- Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя / В. К. Бандарчык [і інш]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1985. — 215 с.
- Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мінск : БелСЭ, 1989. — 575 с.
- Alexandrowicz, S. Rozwój kartografii Wielkiego Księstwa Litewskiego od XV do połowy XVIII w. — Poznań, 1989.
- Colker, M.L. America rediscovered in thirteenth century? // Speculum. A journal of medieval studies. — Cambridge. — 1979. — Vol. 54. — No. 4. October.
- Łatyszonek, O. Od rusinów białych do białorusinów. U źrodeł białoruskiej idei narodowej Архівавана 5 сакавіка 2016. / O. Łatyszonek. — Białystok : Wyd-wo uniwersytetu w Białymstoku, 2006. — 390 s.
- Ostrowski, W. About the origin of the name «White Russia». — London, 1975.
- Prisschuch, Th. Des conzilis grundveste // Die historischen Volkslieder der Deutschen vom 13. bis 6. Jahrhundert. Bd. 1. — Leipzig, 1865.
- Rude & barbarous kingdom. Russia in the accounts of sixteenth-century English voyagers / Ed. by Lloyd E. Berry and Robert O. Crummey. — Madison—London, 1968.
- Witkowska, M. H. S. Vita sanctae Kyngae ducissae Cracoviensis // Roczniki Humanistyczne. — Lublin, 1961. — T. X, z. 2.
Першакрыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Опись архива Посольского приказа 1626 г. — М., 1977. — Ч. 1.
- ПСРЛ. — СПб., 1843. — Т. 2.
- ПСРЛ. — М.—Л., 1949. — Т. 25.
- Слово избранное от святых писаний еже на латыню // Попов, А. Н. Историко-литературный обзор древнерусских полемических сочинений против латинян. — М., 1875.
- Akta Aleksandra, króla polskiego, wielkiego księcia litewskiego i t.d. (1501—1506) / Wyd. F. Papee. — Kraków, 1927.
- Anonymi Dvbnicensis. Liber de rebus Lvdovici R. H. // Analecta Monumentorum Hungariae historicum literarorium maximum inedita. — Budapestini, 1986.
- I.V. Bellum Prutenum // Smereka, E. Zbiór pisarzy polsko-lacińskich. — Leopoli, 1933. — Т. 3.
- Cosmographey oder beschreibung aller Laender, Herrschaften, fürnemsten Stetten… Beschriben durch Sebastianum Münsterum… — Basel, 1550.
- Ulrichs von Richental. Chronik des Constanzer Concils 1414 bis 1418. — Tübingen : Herausgegeben von M. R. Buck., 1882.
- Cromer, M. Polonia sive de situ, populis, moribus, magistratibus et republica regni Poloni libri duo. — Cracoviae, 1901.
- Der Weiss Kunig. Eine Erzählung von den Thaten Kaiser Maximilian der Ersten. — Wien, 1775
- Historica Russiae monumenta ex antiquis exterarum gentium arcivis et bibliothecis deprompta ab A. I. Turgenevio. (Акты исторические, относящиеся к России, извлечённые из иностранных архивов и библиотек А. И. Тургеневым) — Petropoli, 1841. — V. I.
- Historiae Ruthenicae Scriptores exteri saeculi XVI. — Berolini et Petropoli, 1841—1842. — V. I—II.
- Kronika Jana z Czarnkowa (Joannis de Czarnkow. Chronicon Polonorum) / oprac. J. Szlachtowski // Monumenta Poloniae Historica. — Lwów, 1872. — T. II.
- Nordenskjold, A.E. Facsimile-atlas to the early history of cartography with reproductions of the most important maps, printed in the XV and XVI centuries. — Stockholm, 1889.
- Il Mappamondo di Fra Mauro. A cura di Tullio Gasparini Leporace. Presentazione di Roberto Almagia. — Venezia, 1956.
- Ioannes Stobnicensis. Introductio in Ptolomei Cosmographiam. — Cracoviae, 1512.
- Peter Suchenwirt’s Werke aus dem vierzehnten Jahrhundert. Hrsg. von Alois Primisser. — Wien, 1827.
- Prochaska, A. Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882.
- Sarmatiae Europeae descriptio. Ab Alexandro Guagnino Veronensi // Poloniae Historiae Corpus. Ex bibliotheca Ioan. Pistorii Nidani. Per Sebastiani Henric Petri. — Basileae, 1588. — V. I.
- Scriptores Rerum Hungaricarum tempore ducum regumque stirpis Arpadianae gestarum. — Budapest, 1938. — Vol. II.
- Starowolski, Sz. Polska albo opisanie położenia królestwa Polskiego. — Kraków, 1976.
- Stryikowski, M. Kronika Polska, Litewska, Żmódzka i wszystkiej Rusi. — Warszawa, 1846. — T. I—II.