Васіль Міхайлавіч Байкоў
Васіль Міхайлавіч Байкоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 мая 1953 (71 год) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Васіль Міхайлавіч Байкоў (нар. 28 мая 1953, в. Камаровічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, аграном-арганізатар.
Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў брыгадзірам саўгаса «Камаровічы» Петрыкаўскага раёна. Працаваў галоўным аграномам саўгаса «Віцебскі», сакратаром парткама, дырэктарам саўгаса імя У. П. Краева Віцебскага раёна. Займаў пасады старшыні Віцебскага раённага Савета народных дэпутатаў, старшыні Віцебскага райвыканкама, намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама. Быў старшынёй Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2012)[1], Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- Нарадзіліся 28 мая
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Дэпутаты Віцебскага раённага Савета дэпутатаў
- Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
- Старшыні Віцебскага раённага выканаўчага камітэта
- Дырэктары саўгасаў
- Аграномы Беларусі
- Намеснікі старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта