Васіль Міхайлавіч Галушка
Васіль Міхайлавіч Галушка | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 мая 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 ліпеня 2021 (85 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1992) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Васіль Міхайлавіч Галушка (15 мая 1936, в. Домантавічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 9 ліпеня 2021) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994—2002), доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (1993).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1960). З 1960 года заатэхнік саўгаса «Пятровічы», з 1961 года галоўны заатэхнік саўгаса «Вішнёўка» Мінскай вобласці. З 1966 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1969 года загадчык аддзела, з 1987 года загадчык лабараторыі БелНДІ жывёлагадоўлі. З 2003 года галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (20 кастрычніка 2009) за шматгадовую плённую навуковую дзейнасць па ўдасканаленню кормавытворчасці і павышэнню якасці і эфектыўнасці выкарыстання кармоў, значны асабісты ўклад у развіццё заатэхнічнай навукі, укараненне вынікаў навуковых даследаванняў у вытворчасць, падрыхтоўку навуковых кадраў[1].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы ў галіне кармлення сельскагаспадарчых жывёл і тэхналогіі кармоў, прамысловай вытворчасці камбікармоў і комплексных кармавых дабавак. Распрацаваў нормы кармлення высокапрадуктыўных жывёл у племянных і таварных гаспадарках. Удасканаліў сістэму энерга-пратэінавага кармлення рэмонтнага і адкормліваемага маладняку свіней. Унёс уклад у ўдасканаленне структуры кормавытворчасці, павышэнне якасці кармоў з траў за кошт іх шматукоснага выкарыстання, самазабеспячэнне жывёлагадоўлі рэспублікі кармавым пратэінам. Распрацаваў высокаэфектыўныя рэцэпты камбікармоў, бялкова-вітамінна-мінеральных дабавак і прэміксаў з максімальным выкарыстаннем мясцовых кармавых, прыродных і другасных рэсурсаў, амінакіслот, вітамінаў новага пакалення, прабіётыкаў і прэбіётыкаў, ферментаў.
Аўтар больш за 360 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 2 вучэбных дапаможнікаў, 17 вынаходстваў і патэнтаў.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Витамины в питании сельскохозяйственных животных и птицы. Мн., 1971 (в соавт.).
- Приготовление кормов для свиней. Мн.: Ураджай, 1990 (совм. с В. Б. Иоффе, В. Н. Гутманом).
- Совершенствование системы энерго-протеинового питания молодняка свиней (в соавт.) // Зоотехническая наука Беларуси. 2007. Т.42.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Васіль Міхайлавіч Галушка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Васіль Міхайлавіч Галушка на сайце НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 15 мая
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
- Памерлі 9 ліпеня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Члены-карэспандэнты Акадэміі аграрных навук Беларусі
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці беларускай жывёлагадоўлі